«Каб у нашых ахвярадаўцаў засталася часцінка нас». Бабруйчанка, якая змагаецца з анкалагічнай хваробай, стварыла мерч з малюнкамі дачкі

Калі ў Насты знайшлі анкалагічнае захворванне, а потым у ейнага мужа развіліся псіхічныя ўскладненні пасля ковіда, сям’я атрымала шмат падтрымкі ад сяброў і чужых людзей. Наста стала шукаць шляхі, каб аддзячыць тым, хто дапамагае. Так прыйшла ідэя мерча з малюнкамі дачкі.