Пра Бабруйск і бабруйцаў

  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў.
Афіша

Ways of Repair: ‘Loss and Damage’ — творча-даследчая онлайн-рэзідэнцыя

by Masha1496 07.11.2023

Запрашаюць да рэалізацыі новых або існуючых мастацкіх даследчых праектаў, звязаных са стратамі і пашкоджаннямі. Асабліва цікавіць, якую шкоду кліматычны крызіс наносіць культуры і спадчыне, ідэнтычнасці і здароўю.

На працягу праграмы мастакам і куратарам будзе аказана ментарская падтрымка, магчымасць дыялогу з іншымі дзеячамі культуры і грамадскімі актывістамі. Праграма будзе ўключаць тры семінары і сімпозіум.

  • Для каго: творцы розных дысцыплін і куратары_кі. 
  • Калі: студзень 2024 – студзень 2025.
  • Арганізатары прапануюць стыпендыю 10 000 GBP (11 500 EUR).

Дэдлайн 12 лістапада. Даведацца больш і падаць заяўку.

07.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Restart Lab — серия онлайн-встреч для тех, кто хочет перезапустить карьеру

by Masha1496 07.11.2023

ProWomen By начинает серию онлайн-мероприятий для тех, кто находится в поиске себя и работы, которая будет приносить радость. 

Если вы понимаете, что профессия больше не приносит удовольствия, интересы изменились и есть желание сменить карьерную траекторию — подключайтесь к серии онлайн-встреч Restart Lab.

Программа Restart Lab:

  • как понять, что пора менять работу;
  • как найти свои сильные стороны и сделать их основой будущей профессии;
  • как найти профессию по душе, чтобы не сомневаться в выборе;
  • первые шаги в новой сфере: с чего начать;
  • что выбрать: бизнес, карьера, фриланс;
  • как перестать бояться, начать и не бросить.

Вы можете выбрать из расписания одну встречу, несколько или все.

Для участия необходима регистрация. 

Узнать больше и зарегистрироваться.

07.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

10 ноября — открытие выставки “Абрам Рабкин. Грани творчества”

by Masha1496 07.11.2023

Выставка из фондов Бобруйского художественного музея «Абрам Рабкин. Грани творчества» продолжает знакомить любителей искусства с обширным творческим наследием художника.

Выставка представляет произведения, в большинстве незнакомые широкой публике: акварель, графику, искусные натурные зарисовки. В экспозиции зрители увидят один из последних «Автопортрет» Рабкина, портреты бобруйчан, домики старого Бобруйска, пейзажи окрестностей города.

  • Когда: 10 ноября в 17:00.
  • Где: г. Бобруйск, ул. М. Горького, 28, Бобруйский художественный музей.
07.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

4 – 26 ноября – выставка “Плюшевые каникулы”

by Masha1496 07.11.2023

Выставка авторских кукол проходит в выставочном зале Бобруйского художественного музея. Все куклы созданы детьми из детских домов семейного типа.

На выставке представлены авторские куклы и мишки Тедди (и друзья), созданные руками детей из детских домов семейного типа. Все юные авторы – воспитанники объединений по интересам «Кукломания» (руководитель Наталья Ковалева) и «Радуга красок» (руководитель Кристина Ступень).

  • Когда: с 4 по 26 ноября, с 10:00 до 19:00, выходной – понедельник.
  • Где: г.Бобруйск, ул. Социалистическая, 100, выставочный зал художественного музея.
  • Цена: 2 рубля.
07.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
КультураЛюдзіТэма

“Калі я сказала, што габрэйка, сябар зрабіў крок назад”. Бабруйскія гісторыі пра (не)талерантнасць

by alesia.oj 07.11.2023

Ілюстрацыйнае фота: cottonbro studio

 

“Самы звычайны анцісемітызм”

Негледзячы на тое, што ў Беларусі хапае гарадоў і мястэчак, што былі населеныя габрэямі, менавіта Бабруйск мае званне “сталіцы”. Гэта спарадзіла нямала жартаў і показак – і часам цалкам шавіністычных. Калі вы з’явіліся на свет у нашым горадзе, то, хутчэй за ўсё, у час знаёмства з людзьмі з іншых месцаў маглі пачуць “жартаўлівае” азначэнне “габрэй_ка”. Не зважаючы на тое, якое вы сапраўды маеце паходжанне, натуральна. І нават фанатаў футбольнай “Белшыны” апаненты называлі не іначай як “жыды”.

Часам местачковы анцісемітызм выліваўся ў агрэсію. Прыгадаем выпадак, калі ў 2011 годзе невядомыя цягам тыдня двойчы напалі на дзеючую сінагогу – разбілі вокны, зламалі плот, распісалі сцены абразамі і свастыкамі. З нядаўняга – калі ў траўні 2022 года мужчына размаляваў сцены “Габрэйскага дворыка” літарамі “Z”. А рабін Шауль Хабаба прыгадваў у адным з інтэрвію, што ў першы час, калі ён толькі пераехаў у Бабруйск, яго маглі абразіць проста на вуліцы.

 

Адзін з нашых суразмоўцаў, Міхаіл, расказвае, што апошні раз сутыкаўся з адмоўным стаўленнем да свайго паходжання даўно – у дзяцінстве і юнацтве:

– Так, здараліся абразы па нацыянальнай прыкмеце. Але гэта было некалькі разоў і даўно. Вядома, так мяне хацелі зачапіць. Самы звычайны антысемітызм, – рэзюмуе бабруйчанін.

 

Другая наша суразмоўніца, Ева, адзначае, што яны з сябрамі чамусьці ніколі не абмяркоўвалі тэму анцісемітызму, хоць такія выпадкі часам і здараліся.

– У мяне ёсць маленькая, але паказальная гісторыя. Некалі ў маім жыцці быў чалавек, якога ў свае 18-20 год ідэнтыфікавала як лепшага сябра. Але праз пэўны час ён ажаніўся, у яго з’явілася дзіця, я шмат працавала, таму мы больш не тусілі.

Неяк сустрэла яго па дарозе на працу, я тады выкладала ангельскую мову ў габрэйскай нядзельнай школе. Ён спытаў, куды іду, я адказала, як ёсць. Ён запытаў: “Ты што, габрэйка?” – “Ну так”. І першае, што ён зрабіў – гэта крок назад, быццам я пракажоная нейкая. Было вельмі непрыемна.

Я вельмі здзівілася. Канешне, я ведала пра анцісемітызм, але не думала, што сама з гэтым сутыкнуся. І дакладна не з боку гэтага чалавека, бо я ж не змянілася, я ўсё тая ж дзяўчына, з якой ён некалі да раніцы вёў філасофскія размовы. Ён канешне паспрабаваў гэта перавесці ў жарт, тыпу ён не гэта меў на ўвазе і бла-бла-бла, але “рамантычны момант згублены”, як казала Масяня. Я не размаўляла з ім больш ніколі, то бок гадоў 8-10 ад таго часу прайшло.

Да таго моманту я не думала, што гэта штосьці, што трэба будзе хаваць з людзьмі, якія мяне ведаюць і нармалёва да мяне ставяцца, але могуць змяніць сваё меркаванне на 180 проста праз тое, што я габрэйка.

Пакуль я была ў Беларусі, вельмі блізка да сваёй суполкі, адчувала сабе больш бяспечна. Зараз я жыву ў адной з еўрапейскіх краінаў, і ўсё ўжо інакш. Нават у размовах з тутэйшымі беларусамі я асцерагаюся казаць пра тое, што габрэйка.

Акурат нядаўна абмяркоўвала са знаёмым беларускім габрэем з Швецыі, што не разумею – хто я? У Беларусі было проста – я беларуская габрэйка, а тут… Я беларуска ў іншай краіне, ці я габрэйка ў іншай краіне, ці я беларуская габрэйка ў іншай краіне, але тады як гэта ўсё спалучыць? Парада была ўніверсальная, проста прыняць усё разам, але зрабіць гэта куды складаней, чым падаецца, – адзначае Ева.

 

Ілюстрацыйнае фота: cottonbro studio

 

“Пад школьным фота напісалі, што ў Бабруйску шмат брунетаў_к, маўляў, сказваецца мінулае”

Гісторыя Евы паказальная тым, што найчасцей людзі і самі не задумваюцца – якой ты нацыянальнасці, а калі маеш “звычайную”для сваёй краіны знешнасць – тым больш. Бацька нашага суразмоўцы Яўгена – азербайджанец, маці – беларуска, а сам хлопец сцвярджае, што ніколі не сутыкаўся хоць з нейкай адмоўнай рэакцыяй адносна сваіх каранёў.

–У мяне знешнасць асабліва не мэтчыцца з прозвішчам, напэўна таму так, – мяркуе бабруйчанін. – Але вось праз тое, з якога я горада, былі “разгоны” ў час навучання ва ўніверы. Што, маўляў, прыехаў з горада, дзе габрэі жывуць.

Таксама ў нас быў дзіўны выкладчык курса айчыннай вайны. Ён дакалупваўся да студэнтаў, хто быў візуальна падобны на “каўказцаў”. Прымушаў іх па-беларуску казаць. Хаця сам пры гэтым быў вялікарускім шавіністам.

 

–У 90-я я хадзіла ў сярэднюю школу, і ў нашым класе вучылася дзяўчынка са звычайнымі славянскімі імем і прозвішчам, мела звычайную знешнасць. Ну, брунетка з цёмнымі вачамі, але такіх хапае, гэта не нешта звыш. Але чамусьці хлопцы часам дражнілі яе “жыдоўкаю”, – узгадвае Аляксандра. – Прычым найбольш яе буліў хлопец-казах, з тыповымі для казахаў знешнасцю, імем і прозвішчам. Таксама ў нашым класе ўсіх, хто не хацеў дзяліцца, называлі “жыдамі” – такі бытавы анцісемітызм, хутчэй за ўсё, прынесены з іх сем’яў. Пры гэтым я не памятаю, каб настаўнікі нам штось такое расказвалі, што гэтак рабіць нельга, а пра мову варожасці тады і згадак не было. Усё спазнавалі самі, на ўласным вопыце, – рэзюмуе бабруйчанка.

Яшчэ адзін наш суразмоўца – Адась, мае армянскія карані і знешнасць, але таксама кажа, што булінгу праз паходжанне ніколі не адчуваў.

–У школе рознае было, але вось булінгу наконт нацыянальнасці бацькоў не магу прыгадаць. Максімум падколкі невялікія. Усё ж такі я ў школе яшчэ ў 90-я вучыўся, магчыма зараз усё змянілася. Ці мой выпадак адзінкавы, усё можа быць, – разважае Адась.

 

Лала мае азербайджанскія карані, яскравую “ўсходнюю” знешнасць і нуль сумнага вопыту адносна нацыянальнасці.

–Падаецца, на асабісты вопыт паўплывала тое, што я з Бабруйска. Неяк хтосьці пракаментаваў маё школьнае фота: “У вашым горадзе так шмат брунетаў і брунетак! Відаць, адбіваецца мінулае”.

То-бок, гэты чалавек падумаў, што палова майго класа – габрэі, і я ў тым ліку.

А ў нас былі армяне, таджык, – смяецца суразмоўніца. – Нават ва ўніверы я трапіла ў шматнацыянальную групу, са мной вучыліся ліванец, іранец, літовец. Таму праблем з гэтым ніколі не было.

 

ілюстрацыйнае фота: Kelly

 

“Дзеці шапталіся: “О, чорны хлопчык!”

Ганна навучалася ў адной школе з бабруйчанінам, бацька якога быў афрыканцам. Яна прыгадвае, як на яго рэагавалі іншыя.

– З гэтым хлопцам мы пазнаёміліся яшчэ ў школе, штопраўда, ён навучаўся на год старэй. На пераменках ён гуляў з усімі, не было нейкага асаблівага стаўлення. Вядома, калі нейкія дзеці бачылі яго ўпершыню, пачыналі шаптацца: “О, чорны хлопчык, негр!” А таксама многія жадалі ўбачыць яго далонькі – бо яны былі белыя, як і ў нас.

Але праз нейкі час сумесных гульняў усе забываліся, у каго якога колеру скура і проста сябравалі.

Гэтага хлопца ўспрымалі за свайго, бо бачылі яго штодня, размаўлялі. Ён добра размаўляў па-руску, з лёгкім акцэнтам.

А вось на вуліцах людзі абарочваліся і са здзіўленнем на яго глядзелі. Бо ў тыя часы гэта была рэдкасць для Бабруйска.

Пасля я перайшла ў іншую школу, і ўжо дарослай дзяўчынай зноў сустрэлася з гэтым хлопцам у агульнай кампаніі. Мы шпацыравалі па горадзе, весяліліся, а ўвечары пайшлі на танцы, тады гэта была “клетка” у гарадскім парку. Як на яго рэагавалі іншыя? Я не ведаю, бо нас было шмат, і не звярталі ўвагу на іншых. Але праз час знаёмая сказала, што бачыла нас у той дзень у парку і вельмі здзівілася – беларусы ў кампаніі цемнаскурага… Як ён тут апынуўся? Хоць на той момант хлопец ужо год 10 жыў у нашым горадзе.

Прыгадваю, што бачыла вясельныя фота яго бацькоў з бабруйскага загсу. Наколькі я ведаю, абое яны былі медыкамі, маці – беларуска, а бацька з Кеніі.

 

Ілюстрацыйнае фота: Phil Nguyen

 

Выйсці замуж за в’етнамца

Наагул, падаецца, бабруйчане даўно мусілі звыкнуцца да экзотыкі. Прыгадаем часы, калі ў нашым горадзе жыло багата в’етнамцаў, і ўсе гараджане і раён дружна ездзілі да іх на закупы, бо ў іх можна было знайсці ўсё, пра што пішчэла тагачасная мода. Ці было да в’етнамцаў нейкае адмоўнае стаўленне? Магчыма, бытавы шавінізм спрацоўваў і тут. Але вось якую гісторыю нам яшчэ расказала Аляксандра:

– Мая сяброўка жыла на вуліцы Лынькова, і там быў цэлы інтэрнат ці дом заселены в’етнамцамі. І неяк яе суседка, вучаніца класа сёмага ці восьмага класа, падзялілася планамі на жыццё: “Вось скончу 9 класаў і адразу выйду замуж за в’етнамца. Бо ў іх шмат грошай, яны не п’юць…” То-бок, дзяўчо паназірала за імі, з кімсьці пасябравала, і такім вось чынам сфармавала сабе ўяўленне пра будучае стабільнае жыццё, – узгадвае бабруйчанка.

 

–Недзе ў 1976-77 гадах у Бабруйск прыехала багата в’етнамцаў, ці то вучыцца, ці то працаваць, – прыгадвае наша суразмоўніца Варвара. – Запомнілася, што гэта была зіма, і ім усім закупілі аднолькавыя клятчастыя палітончыкі ў краме “Дзіцячы свет”. Яны хадзілі па ўсім горадзе, у аднолькавай вопратцы, шкада іх было. Але не памятаю, каб нейкае адмоўнае стаўленне да в’етнамцаў было.

Іх рассялілі па інтэрнатах – на Даманскім, знаёмыя часта ўзгадвалі, што яны смажылі селядзец, а яшчэ мясцовыя рыбакі мяхамі збіралі для іх у Бярэзіне рачных мідый.

Пасля перабудовы в’етнамцы пачалі скупляць у крамах усё, што магчыма – тазы, мясасечкі, бытавую тэхніку. Відаць, недзе прадавалі, а сюды прывозілі “адыдас” і “пуму”, – смяецца Варвара. – Дарэчы, касцюм “Чыкага булз” і дагэтуль у нас на лецішчы носіцца ўсімі – і ён неўміручы, ніводнай дзірачкі, відаць спачатку нават “палёнку” шылі якасна. Спярша яны гандлявалі на раскладушках на Дзяржынцы, а пасля пераехалі на Яловікі.

Вядома, мы недзе кампаніямі перасякаліся з імі ў горадзе, і заўсёды гэта былі нейкія прыязныя кантакты. Для нас яны былі цікавымі. Памятаю, адзін са знаёмых в’етнамцаў прыгожа граў на гітары і спяваў. Наагул, да іх добра ставіліся, а мясцовыя дзяўчаты з імі сустракаліся, выходзілі замуж, нараджалі дзяцей. Вядома, я магу не ведаць пра нейкія выпадкі агрэсіі да іх, бо хапае кепскіх людзей, але ў маім асяроддзі такога не было.

Ілюстрацыйнае фота: cottonbro studio

 

“Я і зараз памятаю як паслаць на тры літары па-ромску”

Па статыстыцы ў Бабруйску жыве амаль палова ўсіх рома Магілёўшчыны. Асноўная частка – у Зялёнцы і Цітаўцы. З гэтым народам у нашым горадзе звязана нямала міфаў і пужалак. Бабруйчанка Аліна расказвае пра тое, як стэрэатыпы ўплываюць на ўспрыманне іншых людзей.

– У нашу царкву хадзіў хлопец з ромаў – прыемны ў стасунках, разумны, прыгожы. Мяне заўсёды здзіўляла, што ніхто з маладых дзяўчат не хацеў з ім сустракацца. У выніку ён некуды з’ехаў вучыцца і знайшоў сабе дзяўчыну-ромку.

 

– Так, стэрэатыпы ўплываюць, але я ведаю прыклад, калі беларуска выйшла замуж за ромскага хлопца і жыве з ім ужо год 35. Гэта сяброўка маёй маці, таму я ведаю гэтую сям’ю з ранняга дзяцінства, – кажа Аляксандра. – Не памятаю, каб з гэтай нагоды быў хоць нейкі дыскамфорт. Мама ходзіць да іх у госці – там збіраюцца рома і беларусы за адным сталом, і ў іх звычайныя размовы, усе ставяцца адно да аднаго прыязна. Ведаю, што сяброўка разумее ромскую мову, але сама не размаўляе, пры гэтым адчувае сябе ў сям’і і асяродку мужа як свая.

 

Наша суразмоўніца Ліза расла ў раёне, які мяжуе з Цітаўкай. Таму з дзяцінства штодня сутыкалася з ромскімі дзецьмі ў школе і ў час сумесных гульняў.

– Са мной у класе вучыўся адзін ромскі хлопчык, сусед па вуліцы. Я яго ведала яшчэ да школы, мы разам гулялі. А яго старэйшы брат сябраваў з маім старэйшым братам. Таму для мяне было цалкам нармальна з імі сябраваць, гэта былі звычайныя дзеці, і розніцы мы не адчувалі.

Яны нас вучылі некаторым выразам, я і зараз памятаю як паслаць на тры літары па-ромску. Цяпер, калі да мяне падыходзяць ромкі з прапановай паваражыць, і пры гэтым паводзяць сябе нахабна, я адыходжу і адзін з гэтых выразаў нібыта сабе пад нос кажу, каб яны чулі.

Мой ромскі аднакласнік быў самы старэйшы сярод нас, бо позна пайшоў у школу. У яго была вельмі добрая сям’я! Бацька і маці працавалі дворнікамі недалёка ад дома. Яны віталіся з усімі на вуліцы, іх паважалі за тое, што працуюць і ніхто з іх сям’і ніколі не прасіў грошы і не быў заўважаны за нейкімі кепскімі справамі. Наколькі я ведаю, і мой аднакласнік працягнуў гэты шлях. Ён скончыў школу і пайшоў у тэхнікум, здаецца, працуе на заводзе.

Што тычыцца сяброўства, на дварэ ромскія дзеці часам трымаліся паасобку, сваёй кампаніяй, але часамі і з намі гулялі. Калі дзяўчаты былі на рацэ, то заўсёды купаліся ўсе разам, але ва ўсім адзенні. Я сябравала з адной дзяўчынкай, хоць сваякам гэта не вельмі падабалася. Дарэчы, некаторым з іх таксама бацькі не дазвалялі сябраваць з беларусамі. Але ў той дзяўчыны засталіся ад сяброўства добрыя ўспаміны. Часам мы дарослымі ўжо хадзілі разам дадому з “Дома сувязі”, размаўлялі пра хлапцоў-мужоў і гэтак далей.

То-бок, мы жылі з імі побач з ранняга дзяцінства, ездзілі адным аўтобусам, віталіся, размаўлялі па-суседску. У нашай сям’і таксама ёсць ромскія карані, і маці да іх падобная. Памятаю, як з ёй часта заводзілі размову на ромскай мове, і не маглі паверыць, што яна яе не ведае. І дасюль часамі блытаюць, – смяецца Ліза.

 

“Гэтая праца навучыла мяне ніколі не асуджаць, і не думаць аб іншых на падставе стэрыатыпаў”

Бабруйчанка Зінаіда таксама жыла побач з Цітаўкай, таму называе свой вопыт стасункаў з ромамі “нейтральным”.

– Са мной у класе навучаўся ромскі хлопчык. Так, ён адрозніваўся ад іншых дзяцей, але не ў негатыўным сэнсе, ён нічога дрэннага не рабіў. Але ён быў вельмі асацыяльны, ніколі не гуляў на перапынках з іншымі дзецьмі, не размаўляў. Але і да яго ніхто не ішоў на кантакт, яго не прымалі. Быў дрэнна апрануты, у брудным, дзіравым адзенні. Мы думалі, што ён вельмі бедны. Вучыўся дрэнна, так сама як і іншыя “двоечнікі”, у якіх не было матывацыі навучацца.

Неяк у школу прыйшла яго мама, вельмі добра апранутая, у золаце, у футры, з новай клёвай торбачкай са стразамі. І тады нам усім стала яго шкада. Памятаю, мы доўга абмяркоўвалі яго маці і асуджалі яе. Не разумелі, як гэта – апранацца як каралеўна, а сына амаль цэлы год не апранаць увогуле. Ён вучыўся з намі год ці два, маці потым яго забрала. Больш я нічога пра яго не ведаю.

У Польшчы я пазнаёмілася з жанчынай, вельмі адукаванай, мудрай, прыгожай, працавала яна ў IT калі не памыляюся. Мы з ёй размаўлялі на тэму Беларусі, расізму, неталерантнасці і гд. Апынулася, што яна ромка. Праз год я шукала працу ў офісе, а яна мне патэлефанавала і прапанавала працу ў фундацыі. Я пагадзілася.

Праца была вельмі цікавая і вельмі складаная. Мы дапамагалі ўцекачам з Украіны ромскага паходжання. Я была офіс менеджаркай, але рабіла розныя рэчы. Праз тое што я разумею ўкраінскую мову, размаўляю на польскай і рускай – я часамі была перакладніцай. Аднойчы я нават знайшла паўгадовае дзіця, якое знікла ва Украіне, і ніхто не ведаў – ці жывое яно ўвогуле.

Я набывала квіткі для гэтых людзей, ежу, выдавала ім адзенне ды іншую гуманітарную дапамогу.

Гэтая праца навучыла мяне ніколі не асуджаць, і не думаць аб іншых на падставе стэрэатыпаў. Я пазнаёмілася з вельмі добрымі людзьмі ромскага паходжання і зараз яшчэ лепей іх разумею.

07.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Людзі

«Само пройдёт?». Педыятарка Мая Церакулава стварыла ютуб-канал пра дзіцячае здароўе

by mikkitaki 07.11.2023

Мая Церакулава – педыятарка з Казахстану, якая пэўны час жыла і працавала ў Бабруйску, а цяпер знаходзіцца ў Польшчы, стварыла youtube-канал пра дзіцячае здароўе – «Само пройдёт?».

Мая Церакулава. Фота: кадр з сюжэту каналу «Само пройдёт?»

 

Новыя выпускі на канале Маі выходзяць кожны чацвер. У іх лекарка прымае самых сапраўдных пацыентаў – дзяцей і іхных бацькоў. Слухае іхныя скаргі, размаўляе, раіць, як лячыць хваробу.

«Усе рэкамендацыі я даю адпаведна са стандартамі доказнай медыцыны», – падкрэслівае Мая.

Ідэя каналу пра здароўе дзяцей нарадзілася ў Маі даўно, яшчэ падчас жыцця ў Беларусі, аднак час і магчымасці знайшліся толькі цяпер, калі Мая вымушана пераехала ў Польшчу.

«У Беларусі ўсё неяк не было часу. У Польшчы ўсё сышлося – я пакуль не працую, вучуся ў паліцыяльнай школе, рыхтуюся да настрыфікацыі дыплому», – кажа лекарка.

Да думкі пра свой ютуб-праект Маю падштурхнула спецыфіка працы і жаданне распавесці як мага большай колькасці бацькоў пра самыя распаўсюджаныя дзіцячыя хваробы.

«Калі на працы ўвесь час гаворыш адно і тое ж, шмат разоў на дзень апавядаеш пра такія распаўсюджаныя хваробы, як вірусныя інфекцыі, алергіі, адэноіды, атыты, то хочацца запісаць гэта ўсё на відэа, каб людзі маглі паглядзець і не трэба было кожнаму асобна паўтараць», – тлумачыць Мая.

Пра Маю і яе сям’ю мы распавядалі ўлетку 2022 года, калі яна толькі-толькі пераехала ў наш горад. Напачатку 2023 года педыятарка пераехала ў Польшчу. Цяпер жыве ў Беластоку. Мая – шматдзетная маці, выхоўвае траіх дзяцей. Сярэдняя дачка Маі мае аўтызм. 1387.io размаўляў з лекаркай пра асаблівасці адукацыі для дзяцей з аўтызмам у Беларусі і Польшчы.

«Настаўнікі кажуць: «Ева, каханая», абдымаюць, усміхаюцца». Як у Польшчы вучацца дзеці з аўтызмам

07.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Цуд на ялінку. Паказваем, якія душэўныя калядныя цацкі з ваты стварае бабруйчанка
Людзі

Цуд на ялінку. Паказваем, якія душэўныя калядныя цацкі з ваты стварае бабруйчанка

by alesia.oj 31.10.2023

Усе фота з асабістых архіваў Ніны

 

– Пасля таго, як я зацікавілася цацкамі з ваты, знайшла інфармацыю, што гэта даволі старая і вядомая тэхналогія, што выкарыстоўвалася для вырабу калядных цацак з 19 стагоддзя.

Больш за ўсё, канешне, мяне ўразіў і здзівіў роспіс тварыкаў. І дасюль для мяне гэта самае складанае і цікавае ў працэсе з’яўлення фігурак з ваты, – тлумачыць Ніна.

– Адразу ж захацела сабе такія цацкі, уяўляла, якая душэўная і цёплая ялінка з імі ў мяне будзе. А так як я чалавек творчы, многае люблю рабіць рукамі, вырашыла, што трэба навучыцца ствараць іх самой.

Першую цацку Ніна зрабіла ў 2021 годзе, на яе сышло каля трох дзён. Гэта была фігурка дзяўчынкі з падарункам, зараз яна ўпрыгожвае ялінку мамы нашай суразмоўніцы.

– Многія цацкі, якія я стварала ў пачатку, жывуць цяпер у маіх сваякоў, – усміхаецца майстрыца.

 

 

Што ж патрэбна для стварэння такой цацкі?

– Гэта зусім простыя матэрыялы: гліна для вырабу тварыка, дрот для каркаса, афарбаваная вата і клейстар, які гатуецца з клею ПВА і крухмалу. Вату я выкарыстоўваю самую звычайную, з аптэкі. Набываю баваўняна-ільняную і афарбоўваю яе ўручную.

  • У першую чаргу я падрыхтоўваю тварыкі для цацак, з гліны, што сама застывае. Раблю гэтыя загатоўкі і размалёўваю акварэльнымі фарбамі.
  • Далей з дроту фармую шкілецік будучай цацкі.
  • З дапамогай клейстара з ваты фармую цела і пакідаю сохнуць.
  • Мацую тварык да цела і раблю адзенне, пры гэтым пакідаю загатоўку сушыцца пасля кожнага элемента.
  • Калі цацка высахла, дадаю дэкаратыўныя элементы: каробачкі, шакаладкі, скрутачкі. Пасыпаю бліскаўкамі ці слюдой і пакрываю матавым лакам.

 

 

Ці складана навучыцца рабіць такія цацкі?

– Не складана. Асабліва, калі ёсць моцнае жаданне, якое было ў мяне, – тлумачыць Ніна. – Мне вельмі дапамог курс, на якім я атрымала не толькі веды і асновы, але і падтрымку іншых майстрыц.

Вядома, спачатку можа не атрымлівацца ідэальна, але калі прыкласці трошкі намаганняў і цярпення, усё атрымаецца! Але, напэўна, нейкія здольнасці да малявання ўсё ж спатрэбяцца – для роспісу вырабаў.

 

 

Ніна дадае, што з ваты можна зрабіць практычна ўсё, што пажадаецца. Але яна аддае перавагу дзеткам з ваты, іх яна любіць больш за ўсё.

– Неяк у мяне прасілі зрабіць цацку па ўзоры з фота. Таксама часта просяць зрабіць паўтор цацкі, якую я рабіла. Але тут трэба разумець, што поўнага падабенства не атрымаецца, як бы я таго не жадала. Бо кожная цацка ствараецца і распісваецца рукамі, а не на канвееры. Мне падаецца, у кожнай з іх свой характар, – усміхаецца Ніна. – Пакуль я не рабіла штось зусім незвычайнае, шалёнай ідэі пакуль не маю. Адзінае – у гэтым годзе планую зрабіць вялікага Дзеда Мароза і Снягурку пад ялінку.

 

Дзе ты можаш сачыць за творчасцю Ніны? А вось тут – пераходзь па спасылцы ў яе інстаграм!

 

31.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
 набор на обучение менторов в Boost School
Афіша

До 1 ноября — набор на обучение менторов в Boost School

by Masha1496 31.10.2023

Для тех, кто выступает в роли наставницы или только хочет начать: Prowomen By запускает школу менторства.

Менторство — это возможность оценить свой опыт и посмотреть со стороны, как много вы знаете, научиться делиться этими знаниями и понять, что еще вам интересно.

В Boost School вас ждет 6 вебинаров, онлайн-пространство для обмена опытом и обсуждения идей, и поддержка куратора, которая поможет освоить роль наставницы.

Обучение состоит из теоретической и практической частей. Вы сможете познакомиться с основными техниками и инструментами, а также применить полученные знания и навыки в менторской программе, чтобы поддержать другую женщину на пути к ее целям.

  • Дедлайн: 1 ноября 2023 года. 
  • Обучение бесплатное. Зачисление на программу проходит по результатам конкурсного отбора.  

    Узнать больше и подать заявку.

31.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Детские мастер-классы в кофейне “Любимое место”

by Masha1496 31.10.2023

Ноябрь — время кулинарных мастер-классов для детей в кофейне “Любимое место”

Расписание мастер-классов:

  • 2 ноября в 15:00 – готовим печенье “Пальцы ведьм”;
  • 4 ноября в 14:00 – готовим мини-пиццы;
  • 5 ноября в 14:00 – печем фигурное имбирное печенье «Осень»; 
  • 7 ноября в 10:00 – готовим шоколадно-банановые десерты в стаканах “Трайфл”; 
  • 12 ноября в 10:00 – 2 в 1: готовим мини-пиццы и сметанники с ягодами;
  • 19 ноября в 14:00 – печем фигурное имбирное печенье «Осень»;
  • 26 ноября в 10:00 – печем рогалики с мармеладом.

 

  • Где: ул. Советская, 95В, кофейня “Любимое место”.
  • Стоимость: 17 рублей. В стоимость входит участие, инвентарь, ингредиенты и чаепитие после мастер-класса.
  • Подходит для детей от 4-х лет.

Подробности и запись в Instagram “Любимое место”  или по телефону: 8-029-6510077

31.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Bangkok Art Biennale 2024 — фестываль мастацтва ў Бангкоку, Таіланд
Афіша

Bangkok Art Biennale 2024 — фестываль мастацтва ў Бангкоку, Таіланд

by Masha1496 31.10.2023

Запрашаюць творцаў розных дысцыплінаў з гатовымі працамі на тэму маці-зямля (мацярынства, фемінізм, перадача каштоўнасцяў, асэнсаванне спадчыны).

Прымаюць заяўкі на ўдзел ад індывідуальных творцаў і калектываў. Працы будуць паказаныя ў культурных цэнтрах, традыцыйных музеях, старажытных манастырах. Арганізатары запрашаюць з гатовымі працамі, паколькі біенале не мае бюджэту на прадакшн. 

  • Для каго: творцы розных дысцыплінаў.
  • Арганізатары прапануюць ганарар.

Дэдлайн 11 лістапада 2023 года. Даведацца больш і падаць заяўку.

31.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Новыя публікацыі
Старыя публікацыі

Афіша

  • Что, где и когда: новогодние праздники в Бобруйске

    27.12.2023
  • 27 апреля — открытие весенне-летнего сезона в городском парке культуры и отдыха

    23.04.2024
  • «Включи себя»: онлайн-коворкинг для профессионального развития и роста людей старше 30 лет

    27.03.2023
  • 30 жніўня – канцэрт арганнай музыкі ў касцёле

    27.08.2024
  • 30 лістапада — містычная драма ў двух дзеях «Пан Твардоўскі»

    20.11.2024
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram
  • Tiktok
Footer Logo

© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў. Калі вы хочаце ўзяць матэрыял з нашага сайту, захавайце, калі ласка, загаловак і тэкст бяз зменаў і дайце наўпроставую працоўную гіперспасылку.


НАВЕРХ
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Contact us