Валанцёрскі летнік у палацы Горватаў у Нароўлі ў жніўне 2024

З 22 жніўня (чацвер) па 25 жніўня (нядзеля) ладзіцца першы летнік для ўсіх ахвочых, каб дапамагчы аднаўленню палаца “Горватаў” 19 стагоддзя.

Арзанізатары падрыхтавалі насычаную праграму, якая аб’ядноўвае ў сабе:

  • і дапамогу будаўнікам, якія цяпер займаюцца аднаўленнем даха;
  • і навядзенне парадку на тэрыторыі палаца;
  • і найцікавейшы рум-тур па ўсіх пакоях палаца;
  • і нават майстар-клас па традыцыйных танцах для адпачынку пасля цяжкай працы!

Пражыванне (3 ночы) і харчаванне (3 разы на дзень) – бясплатна, дарога туды-назад – за кошт удзельнікаў.

Задача летніка – сабраць разам неабыякавых людзей, якія гатовыя дапамагчы нараўлянскаму палацу рукамі, мазгамі і сваімі навыкамі, файна і карысна правесці час у найпрыгажэйшым і натхняльным месцы і распачаць актыўны і эфектыўны валанцёрскі рух дзеля аднаўлення гістарычнай спадчыны.

Калі вы гатовыя далучыцца і жадаеце незабыўна правесці апошнія дзянькі лета, запоўніце, калі ласка, заяўку па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная!

Ёсць пытанні? Пішы арганізатарам у Instagram