Хо-хо-хо! Час добрых справаў!

Ілюстрацыйнае фота: Samuel Peter

 

Бо важна не толькі зрабіць годную справу «для галачкі», але пры гэтым не аказаць мядзведжую паслугу валанцёрам, многія з якіх шмат год ахвяруюць уласным часам і не толькі, каб рабіць свет вакол сябе лепшым.

І нават сарціроўка прынесеных рэчаў – цяжкая праца.

Нядаўна на старонцы арганізацыі «Справядлівая дапамога», якая спрыяе бяздомным, маламаёмасным людзям, сіротам і шматдзетным сем’ям, зʼявіліся парады з шэрагу «не нашкодзь». Дзелімся некаторымі з іх з табой:

Калі ты вырашыў(ла) развітацца з непатрэбным адзеннем, памятай:

  • гэтыя рэчы мусіць быць не сорамна апрануць табе самому(ой)
  • рэчы па сезоне (бо арганізацыі не маюць вялікіх сховішчаў, каб зімой прымаць летнія рэчы)
  • рэчы добрай якасці, цэлыя, якія паслужаць яшчэ доўга
  • чыстае адзенне і абутак

Не трэба аддаваць:

  • маральна састарэлыя рэчы кшталту бабулінага палітона ці татавага пінжака з выпускнога
  • расцягнутыя, пацёртыя, лінялыя рэчы
  • брудныя, з кепскім пахам, з цвіллю
  • рэчы з натуральнага футра, скуры, пуху ў дрэнным стане

Калі гэта посуд, на ім не павінна быць расколінаў і парэпінаў.

Што будзе сапраўды актуальным зараз?

  • Святочныя дзіцячыя рэчы (малодшага і старэйшага ўзросту) – бо дзецям з шматдзетных і маламаёмасных семʼяў хочацца прывабна выглядаць, каб іх не дражнілі за адзенне.
  • Навагоднія ялінкі, упрыгожанні (цацкі).

Куды прынесці?

У пункт прыёму «Справядлівай дапамогі», Бабруйск, вул. Крапасны Вал, д. 21 (раён Лядовага).

Кантактная інфармацыя памочнікаў Дзеда Мароза: 8029 872-48-56

 

Каму яшчэ можна дапамагчы ў Бабруйску?

  • Праект для людзей з інваліднасцю (вазочнікаў) «Вместе» – адукацыйны, з псіхалагічнай падтрымкай.
  • «Клуб 28 петель». Бабруйск – дапамога дзецям, якія нарадзіліся раней тэрміну.
  • «Крышарики» – экалагічны праект, які збірае пластыкавыя накрыўкі ў перапрацоўку, а грошы ідуць на дапамогу хворым дзецям.

Фота: Sam Lion

Дапамога жывёлам:

  • Прытулак для жывёлаў «Добродетель» – ратуе котак і сабак ад усыплення.
  • «5 свобод» – прытулак для бяздомных жывёлаў.  Пазнаёміцца з гадаванцамі можна таксама ў ГЦ «КАРУСЕЛЬ», павільён 7.
  • «Собачье сердце» – прытулак для бяздомных жывёлаў.

Цікавае

Спецпраекты