1 кастрычніка — “Вечар”, філасофія на тэму п’есы Аляксея Дударава

Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча запрашае на спектакль-філасофію на тэму п’есы А.Дудурава “Вечар”

“Вечар” – гэта п’еса-гутарка пра вёску, якая кранае. Галоўныя героі – Ганна, Мульцік і Гастрыт – тры чалавекі сталага веку, што засталіся адны ў вёсцы. Як яны жывуць, што дае ім сілы прачынацца штодня, чаму яны не з’ехалі разам з іншымі, у чым цяпер сэнс іх жыцця? 

“Дзякуй за то, што жылі, мучыліся, смяяліся, плакалі… Дай і нашым дзеткам святла і цяпла… Сагрэй іх… І ўратуй ты нас ад нашай чалавечай дурноты. Уратуй ты нас ад гэтага! Уратуй…”

  • Калі: 1 кастрычніка, 18:00 (2 гадзіны з антрактам).
  • Дзе: г. Бабруйск, вул. Сацыялістычная, 105
  • Кошт: 5.5 – 7.0 рублёў.

Набыць білеты можна ў касе тэатра ці на сайце.