16-30 лістапада — выстава калекцыі беларускай лялькі-мотанкі “Чароўны свет лялек”

16 лістапада ў Цэнтры вольнага часу і творчасці пройдзе прэзентацыя выставы калекцыі беларускай лялькі-мотанкі “Чароўны свет лялек”, прысвечаная Дню беларускай лялькі. Сама выстава будзе праходзіць па 30 лістапада.

Дзень беларускай лялькі адзначаецца ў Беларусі 16 лістапада з 2010 года. Але беларускія народныя традыцыі выраба лялек вельмі старажытныя. Нашыя продкі рабілі лялек на кожнае свята, для аховы хаты і дзяцей, ці проста для ўпрыгожвання.

  • Калі: 16-30 лістапада, рэжым працы 8:30-17:00
  • Дзе: Цэнтр вольнага часу і творчасці, вул. Куйбышава, 59