18 студзеня – 21 лютага — выстава выцінанак Любові Гарбар

“Кружацца сняжынкі – дыяменты-росы…” — выстава выцінанак майстрыцы Любові Гарбар, прысвечаная 100-годдзю беларускай выцінанкі, пройдзе ў выставачнай залі Бабруйскага мастацкага музея з 18 студзеня па 21 лютага.

Выцінанка – від традыцыйнага беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, узор, які выразаецца з паперы. Выцінанка папулярная і сёння, бо не патрабуе асаблівых навыкаў і матэрыялаў, дае магчымасць кожнаму і кожнай праявіць сваю фантазію.

Беларускае мастацтва выцінанкі можа ўвайсці ў спіс культурнай спадчыны ЮНЭСКА – яно прызнанае нематэрыяльнай спадчынай Беларусі ў 2021 годзе.

Паглядзець на выцінанкі, зробленыя Любоўю Гарбар, майстрыцай з вялікім досведам і асабістым почыркам, можна на выставе “Кружацца сняжынкі – дыяменты-росы…”

  • Калі: з 18 студзеня па 21 лютага 2024 года; 
  • Дзе: выставачная заля Бабруйскага мастацкага музея, вул. Сацыялістычная, 100.

Цікавае

Спецпраекты