6
Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дунін-Марцінкевіча запрашае на мюзікл-эскападу ў двух дзеяннях «Несцерка» (12+).
Эскапада (ад французкага «escapade» – «аванцюра») – экстравагантная выхадка. Менавіта такім абяцае быць мюзікл «Несцерка».
«Несцерка» – камедыйная п’еса па матывах беларускіх народных казак, напісаная Віталём і Артурам Вольскімі ў 1940-м годзе. Па сюжэце дачка ганчара Наста павінна выйсці замуж за напышлівага шкаляра Самахвальскага, але сэрца яе належыць простаму хлопцу Юрасю. На дапамогу закаханым прыходзіць жабрак Несцерка, за прыгодамі і выпрабаваннямі якога немагчыма назіраць без усмешкі.
- Калі: 18 кастрычніка а 18:00
- Працягласць: 2 гадзіны 30 хвілінаў
- Кошт: 12 – 18 рублёў
Набыць квіткі можна ў касе тэатра ці на сайце.