6
2 снежня — новая вандроўка з Алегам Красным. У праграме вандроўкі – аўтобусна-пешаходная экскурсія по Гомелі і вясельная этна-вечарына ў горадзе Ветка
Традыцыйнае беларускае вяселле – гэта цэлы комплекс самых розных абрадавых дзеянняў, кожнае з якіх суправаджалася спевамі. Вы пабачыце, якім было
сапрауднае беларускае вяселле, на этна-вечарыне вас чакаюць: торг за нявесту, дзяльба каравая, упрыгожванне елкі, вясельныя песні і танцы пад гармонік, вясельнае застолле.
- Па старой традыцыі, стол на вяселле збіраецца ў складчыну, таму прыносьце свае любімыя смаколікі (і не толькі салодкія).
Перад вясельнай этна-вечарынай вас чакае цікавая экскурсія па Гомелі: Спасава слабада, набярэжная ракі Сож, “пернікавыя” домікі на Савецкай і шмат чаго яшчэ.
- Калі: 2 снежня, адпраўленне ў 8:30, вяртанне ў 19:00.
Даведацца больш і запісацца можна ў Instagram ці па тэлефоне: 8029 129 69 06