Афіша

2 снежня – музычная камедыя ў двух дзеях «Пісаравы імяніны»

Спектакль паводле п’есы беларускага рэжысёра і драматурга Уладзіслава Галубка.

Спектакль пераносіць гледачоў са сцэны на сапраўдныя імяніны. Пісар і яго вельмі разнастайныя госці дакладна не дадуць засумаваць. Упершыню п’еса «Пісаравы імяніны» была пастаўлена на сцэне Купалаўскага тэатру ў 1921 годзе, але і праз стагоддзе яна застаецца цікавай і смешнай.

  • Калі: 2 снежня а 19:00.
  • Дзе: вул. Сацыялістычная, 105.
  • Кошт квіткоў: 20 – 30 рублёў.

Набыць квіткі можна ў касе тэатру ці на сайце.

Цікавае

Спецпраекты