“Сажынцы” абвесцілі набор таленавітых дзяўчатак у клас эстраднага вакалу
Узорная эстрадная студыя "Сажынцы" дзейнічае пры дзіцячай школе мастацтваў імя Цікоцкага. Яе кіраўнік - вядомы бабруйскі музыка і кампазітар Вадзім Сажын. Сярод яго вучняў, напрыклад, Шура Бі-2, якога Сажын вучыў граць на гітары.