8
“Дом творцаў” запрашае беларускіх творцаў паўдзельнічаць у мастацкай рэзідэнцыі ў Варшаве.
Мастацкая рэзідэнцыя створана для беларускіх мастакоў(чак) з мэтай іх падтрымкі, пашырэння сувязей паміж польскімі і беларускімі творцамі, развіцця новых магчымасцяў і дапамогі ў рэалізацыі іх творчых планаў.
Профіль мастацкай творчасці не мае значэння (прыкладна: мастакі(чкі), дызайнеры(кі), ілюстратары(кі), фатографы(кі), скульптары(кі), прыкладное мастацтва).
Мастацкая рэзідэнцыя гэта:
- прастора для творчай працы,
- тры тыдні побыту ў Варшаве,
- насычаная праграма, у тым ліку лекцыі, майстар-класы, сустрэчы з польскімі і беларускімі спецыялістамі ў розных галінах мастацтва, знаёмствы з цікавымі людзьмі і іх творчай дзейнасцю, наведванне музеяў і выстаў.
Умовы:
- удзел бясплатны,
- пражыванне ў Варшаве,
- суткавыя,
- транспартныя выдаткі,
- матэрыялы да творчай працы,
- удзел ва ўсіх запланаваных мерапрыемствах забяспечвае арганізатар “Дом Творцаў”.
Дэдлайн 20 студзеня. Даведацца больш і падаць заяўку.