10
Удзел бясплатны. Рэгістрацыя па спасылцы на сайце ProWomen By.
Пра што пойдзе гаворка:
- як правільна аформіць і наладзіць профіль;
- што ўваходзіць у SMM-стратэгію прасоўвання;
- навошта рабіць аналіз стратэгій канкурэнтаў;
- як скласці рубрыкатар і кантэнт-план;
- як прыдумаць крэатыў для пастоў;
- як працаваць і што выкладваць у Stories.
Спікер — Іаланта Вашкевіч, co–founer digital-агенцтва Jam.SMM і аўтарка падкаста «Куды бяжыш» пра work–life balance (500+ тысяч праслухоўванняў).
Вебінар «Стратэгія для сацсетак: як самастойна прасоўваць свой бізнэс» праходзіць у рамках серыі адкрытых анлайн-сустрэч Стратасфера Talks, якія ProWomen By запусціла спецыяльна для тых, хто прасоўвае свой бізнэс анлайн і хоча рабіць гэта лепш.
ProWomen By — некамерцыйная арганізацыя, якая дапамагае жанчынам зарабляць больш. ProWomen By стварае вебінары, анлайн-курсы, спецпраекты і артыкулы, якія дапамагаюць развіваць бізнэс, працаваць фрылансерам і будаваць кар’еру.