25 студзеня — прадстаўленне тэатра-батлейкі ў краязнаўчым музеі

Прадстаўленне тэатра-батлейкі – калядную драму “Цар Ірад” – можна паглядзець у краязнаўчым музеі Бабруйска. Неабходны папярэдні запіс.

Батлейка – беларускі народны лялечны тэатр, у якім звычайна ладзяцца прадстаўленні батлейкі на рэлігійную ці побытавую тэматыку. Паглядзець каляднае прадстаўленне тэатра-батлейкі  “Цар Ірад” запрашае бабруйскі краязнаўчы музей.

  • Калі: 25 студзеня 2024 года.
  • Дзе: Бабруйскі краязнаўчы музей, вул. Сацыялістычная, 56/40.

Неабходны папярэдні запіс! Запісацца і даведацца больш можна па тэлефонах: 72-10-35, 72-63-77.