30 верасня — рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок»

Цэнтр рамёстваў пасёлка Глуша запрашае на фестываль народнай творчасці і рамёстваў у суботу, 30 верасня.

У праграме фестывалю “Глушанскі хутарок”:

  • урачыстае адкрыццё;
  • пленэр па кераміцы і ганчарству, майстар-класы па абвары, малачэнні гліняных вырабаў на адкрытым паветры;
  • гала-канцэрт пераможцаў і ўдзельнікаў раённага конкурса беларускай песні;
  • конкурс тэатралізаваных прэзентацый абрадаў “Вяртанне да вытокаў”;
  • культурна-забаўляльны конкурс “Хозяйка Глушанского хуторка 2023”;
  • кірмаш-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сельскагаспадарчых вырабаў;
  • праца тэматычных пляцовак;
  • канцэрт калектываў мастацкай творчасці Бабруйскага раёна;
  • цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсаў фестывалю.

 

  • Калі: 30 верасня, пачатак а 11:00.
  • Дзе: Бабруйскі раён, пасёлак Глуша, вуліца Алеся Адамовіча, 20.