Афіша

30 жніўня – канцэрт арганнай музыкі ў касцёле

Напрыканцы жніўня каталіцкая супольнасць Бабруйска чакае “надзвычайную падзею”, як адзначаюць самі парафіяне – канцэрт арганнай музыкі. Але запрашаюцца на імпрэзу ўсе ахвочыя. 

На аргане будзе граць парафіянка, якая навучаецца ў Польшчы на спецыяльнасці “арганістка”. Яна выканае як класічныя творы, вядомыя ў свеце, так і касцёльную музыку. 

Дарэчы, гэты канцэрт – добрая нагода паглядзець на сам унікальны інструмент. Згодна з argany.by:

Арган у Бабруйску ўяўляе сабой самаробны інструмент, сабраны з даступных у 1996 годзе дэталяў і матэрыялаў. У якасці кнопак уключэння рэгістраў выкарыстоўваюцца савецкія электрапераключальнікі ад апаратуры сувязі. Арган падзелены на тры часткі: адна размешчана на хорах па цэнтры, а дзве іншыя ў бакавых галерэях абапал хораў. Выдатная акустыка касцёла робіць сваю справу, і гэты самаробны арган гучыць вельмі добра.

З усіх самаробных Беларускіх арганаў гэты інструмент мае адзіны з самых прыгожых праспектаў. На ім змешчана выява арханёла Міхаіла, герб Папы Яна Паўла II і кардынала Казіміра Свёнтка. Гэта адзіны ў сучаснай Беларусі выпадак размяшчэння гербаў на праспекце аргана.

Пачатак аб 11.00 у пятніцу, 30 жніўня. Уваход вольны

касцёл

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Бабруйск, студзень 2023 года. Фота: 1387.io

касцёл

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Бабруйск, студзень 2023 года. Фота: 1387.io

касцёл

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Бабруйск, студзень 2023 года. Фота: 1387.io

 

Ці будзе касцёл у Бабруйску належаць вернікам? Пакуль выглядае, што не ў бліжэйшым часе

«Каб атрымаць будынак ва ўласнасць, трэба плаціць арэнду»

Ксёндз-пробашч Андрэй Яркавец адразу пасля абвесткі пра арэнду запэўніў вернікаў і звычайных бабруйцаў, што непакоіцца няма пра што, а наадварот – ёсць нагода для радасці – нарэшце распачаўся працэс перадачы касцёла парафіі.

«Справа ў тым, што, па дзяржаўных нарматывах, каб перадаць будынак ва ўласнасць касцёлу, трэба, каб перад тым аплачвалася ягоная арэнда. Гэтаксама плаціў за арэнду магілёўскі касцёл, а потым атрымаў будынак на пяць гадоў у бязвыплатнае карыстанне», – сказаў ксёндз Андрэй у інтэрв’ю «Вечернему Бобруйску».

Памер арэнды дагэтуль нідзе не агучваўся. Вядома, што грошы будуць збірацца з парафіянаў, а каб зменшыць суму, будуць вызваленыя некаторыя памяшканні ў касцёле, якімі карысталіся вернікі. Застануцца бібліятэка, памяшканні для катэхэзаў і набажэнстваў. Падрабязней тут

Цікавае

Спецпраекты