ГісторыяКультураМесцыУрбаністыка

Гатовы яшчэ адзін праект рэканструкцыі Бабруйскай крэпасці. Што ў ім?

Бабруйская крэпасць.  Красавік 2022 года

 

Як піша bobr.by, стары праект кансервацыі для рэстаўрацыі крэпасці быў зроблены ў 2013 годзе, таму страціў актуальнасць. І сапраўды, ад таго часу многія будынкі, асабліва езуіцкі касцёл, прыйшлі ў жудасны стан. Таму для новага плана даследаванне крэпасці праводзілася наноў.

Як сёння выглядае знутры былы езуіцкі касцёл у Бабруйску? Распавядае і паказвае блогер Validol

Спярша плануюць рэканструяваць забудову трэцяга палігона – бо яна лепш захавалася. А ў яго ўваходзяць і зруйнаваная Мінская брама, і страчаны мост, але ёсць парачка даволі добра захаваных рэдзюітаў.

Што плануюць зрабіць у першую чаргу:

  • наладзіць адвод вады
  • зрабіць часовыя дахі
  • умацаваць аварыйныя ўчасткі будынкаў
  • збудаваць драўляны мост (ён мусіць пачынацца ў месцы, дзе была Мінская брама і спалучаць яго з рэдзюітам)

У другую чаргу плануюць:

  • аднавіць Мінскую браму
  • размесціць у браме касу, прыбіральню, сувенірную крамку, буфет
  • абсталяваць мост падʼёмнай часткай
  • гаржавы рэдзюіт абсталяваць пад музей і службовыя памяшканні
  • правесці інжынерныя камунікацыі
  • добраўпарадкаваць тэрыторыю плошчы (з боку вуліцы Новы свет).

Як думаеш, гэтая справа і сапраўды зрушыцца з месца?

Цікавае

Спецпраекты