13 і 14 верасня — музычная камедыя «Ідылія» па творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

«Ідылія» адкрывае 80-ы тэатральны сезон у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча.

«Ідылія» (другая назва «Сялянка») – першы друкаваны твор пісьменніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Па сюжэце, галоўны герой Караль Лятальскі вяртаецца ў родны край з Францыі, ужо ненавідзячы ўсё, што яго чакае на радзіме. Караль любіць замежнае жыццё, але сустрэча з сяброўкай дзяцінства Юліяй усё мяняе.

  • Калі: 13 і 14 верасня, 18:00.
  • Дзе: вул. Сацыялістычная, 105
  • Кошт квіткоў: 10 – 15 рублёў

Набыць квіткі можна ў касе тэатру ці на сайце.