Грамадскія прыбіральні – важны маркер зручнасці горада, яго прыязнасці да жыхароў ды турыстаў.
Але ці ўсе бабруйцы ведаюць, дзе знаходзяцца грамадскія прыбіральні*, колькі каштуюць, якія ў іх умовы (магчымасць памыць рукі, папера, зручныя для людзей з інваліднасцю, з столікам для змены падгузнікаў і г.д)?
Мы збіраем меркаванні ды ідэі бабруйцаў адносна сучаснага стану ды ідэяў паляпшэння грамадскіх прыбіральняў. Вынікі даследавання ты пабачыш у відэа на канале “Падмуркі Бабруйска”, а таксама на 1387.io у Instagram Facebook Вконтакте Telegram YouTube
Таксама мы будзем вельмі ўдзячныя, калі ты дапаможаш даведацца пра даследаванне як мага большай колькасці людзей. Падзяліся, калі ласка, спасылкай на гэтую анкету ў сацсетках і распавядзі пра яе сваім сябрам.
Вынікі даследванняў, якія мы ўжо рабілі разам
А вы ведаеце, што самы стары будынак Бабруйску, які захаваўся яшчэ з часоў, калі не было крэпасці, шмат гадоў стаіць у закінутым стане, і цалкам верагодна, што мы зусім яго страцім? Гэта былы езуіцкі касцёл, у савецкія часы – гаўптвахта. І гэта не адзіны помнік сакральнай архітэктуры Бабруйска, які сёння знаходзіцца ў заняпадзе. У такім жа напаўразбураным стане – былая галоўная сінагога на вуліцы Камсамольскай. Каманда 1387.io вывучыла гісторыю гэтых будынкаў і апытала бабруйцаў, якую каштоўнасць для іх уяўляюць гэтыя помнікі, якімі б яны хацелі іх бачыць і ці гатовыя дапамагаць аднаўляць. Вынікі нашага даследавання – у відэасюжэце youtube-каналу «Падмуркі Бабруйска», а таксама – у гэтым матэрыяле.
Настальгія, месца адпачынку і тусовак… Даследуем разам з бабруйцамі гарадскі парк. ВІДЭА
У лютым мы заклікалі нашых чытачоў і чытачак узяць удзел у анкетаванні па даследаванні гарадскога парка. Запыталіся, што падабаецца і не падабаецца, што б яны прапанавалі для яго паляпшэння ды інклюзіўнасці, а таксама агучылі праблемныя моманты. Адгукнуліся 126 чалавек, большасць з якіх – 113, сёння жывуць у Бабруйску. Вынікі нашага даследавання – у відэасюжэце youtube-каналу «Падмуркі Бабруйска», а таксама – у гэтым матэрыяле.