4
Да ўдзелу запрашаюцца творцы і даследчыкі(цы), якія цікавяцца візуальнай культурай, сучаснымі праблемамі, эксперыментамі і міждысцыплінарнасцю.
Рэзідэнцыя пройдзе ў Блакітным доме ў вёсцы Шона. Рэзідэнтам(кам) прапануюць правесці індывідуальнае або сумеснае публічнае мерапрыемства на аснове іх практыкі. Чакаецца, што справаздачай стане дзённік рэзідэнцыі ў любой форме. Удзельнікам(цам) дазваляецца запрашаць гасцей, якія могуць пераночыць у гасцявых пакоях.
Арганізатары прапануюць стыпендыю 2500 EUR, суткавыя 57 EUR / дзень, пражыванне іпрацоўную прастору.
- Калі: 27 студзеня – 13 красавіка 2025 ці 15 верасня – 9 лістапада 2025.
Дэдлайн 30 кастрычніка. Даведацца больш і падаць заяўку.