Штолета пад Бабруйскам адбываецца міжнародны пленэр мастакоў-керамістаў з розных краінаў “Арт-Жыжаль”. Ужо ў дзевятнаццаты раз у Вербках керамісты і керамісткі з розных краінаў (гэтым разам з Беларусі, Егіпта, Малдовы, Казахстана і Расіі) стваралі пры дапамозе гліны і агню.
Ужо цяпер творы дасяжныя да прагляду у Бабруйскім мастацкім музеі, што знаходзіцца на вуліцы Горкага, 28
Невялічкі спойлер таго, што чакае цябе – ў нашым міні-фотарэпартажы.
Але вельмі раім не губляць часу і ісці глядзець на мастацтва жыўцом :).