20 жніўня ў Бабруйску пройдзе 3-я спартакіяда Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў «Залаты бабёр».
Гэтая спартакіяда вельмі важная для людзей з інваліднасцю. Так яны далучаюцца да здаровага ладу жыцця, сустракаюцца са старымі сябрамі, заводзяць новыя знаёмствы, а хтосьці дзякуючы гэтаму мерапрыемству ўпершыню выходзіць з хатніх чатырох сцен, праходзячы такім чынам этап сацыялізацыі пасля траўмы.
У 2021 годзе ў спартакіядзе прынялі ўдзел 70 чалавек з інваліднасцю з 7 гарадоў Беларусі (Гомель, Мазыр, Ворша, Клімавічы, Жлобін, Салігорск, Бабруйск).
Асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў просіць дапамагчы зрабіць спартакіяду цікавай і карыснай, падрыхтаваць яе на сапраўды высокім узроўні. Зрабіць гэта можна адным з 5 спосабаў (ці ўсімі адразу):
- Ахвяраваць грошы на рахунак: ОКПО 28886790, УНН 700404533, Р/счёт ВУ42BLBB30150700404533001001 в ОАО «Белинвестбанк» ЦБУ №831. г.Бобруйск, код BLBBBY2X
- Ахвяраваць грошы ў адну з адмысловых скарбонак Асацыяцыі, якія можна знайсці па наступных адрасах:
- крама «Грошык», вул.Заходняя, 26А
- крама «Грошык», вул.Інтэрнацыянальная, 36
- крама «Ноеў каўчэг», вул.50 год ВЛКСМ, 108
- крама «Еўраопт», вул.Мінская, 111
- крама «Еўраопт», вул.Гарэліка, 20А
- АЗС «Беларуснафта», вул.Шынная, 25
- АЗС «Беларуснафта», вул.50 год ВЛКСМ, 38
- АЗС «Беларуснафта», вул.Гагарына, 70
- АЗС «Беларуснафта», вул.Леніна, 86А
- АЗС «Беларуснафта» №29, в.Сычкава, Бабруйскі р-н, М-5
- АЗС «Беларуснафта» №30, каля г.Асіповічы, М-5
- АЗС «Беларуснафта» №24, в.Бярэзавічы, вул.Рагачоўская
- АЗС «Беларуснафта» №46, Бабруйскі раён, в.Брожка, 17 км Р-31
- Прадставіць свае вырабы для ўручэння прызёрам, харчовыя тавары – для арганізацыі кава-паузы.
- Дапамагчы са спартыўным інвентаром (настольныя гульні)
- Выступіць на адкрыцці спартакіяды (спевы, танцы, шоу).
Усе ахвяраваныя сродкі пойдуць на закупку прызоў, аплату харчавання і пражывання іншагародніх каманд, а таксама аплату формы для каманды Бабруйска.
Кантакты для сувязі:
- +375291862846, Канстанцін Даўжэцкі
- Інстаграм-старонка «Бабры на калёсах».