Belarusian Content Lab — конкурс для незалежных аўтараў, зацікаўленых тэмамі, звязанымі з Беларуссю

Мэта Belarusian Content Lab – спрыянне з’яўленню праектаў, якія будуць развіваць дыскурс і адлюстроўваць беларускую ідэнтычнасць і культуру.

Лабараторыя будзе складацца з комплекснай 6-месячнай праграмы пад кіраўніцтвам ментара, а таксама непасрэднай фінансавай падтрымкі ўсяго бюджэту праекта або яго часткі. 

Фінансаванне будзе залежыць ад патрэбаў праекта на аснове наступных катэгорый:

1: Нізкабюджэтныя вэб-праекты або XR-праекты (інтэрактыўны або імерсіўны кантэнт) атрымаюць падтрымку ў распрацоўцы, вытворчасці і публікацыі. Чакаецца, што гэтыя праекты будуць завершаныя і гатовыя да распаўсюду або запуску да канца 2024 (на працягу 6-9 месяцаў).

2: Высокабюджэтны фільм ці тэлесерыял атрымае падтрымку для стварэння матэрыялаў пачатковай стадыі. 

  • Для каго: артысты(кі), творцы, прадзюсары(кі), сцэнарысты(кі) і г.д. – творчыя каманды з любой краіны і любога грамадзянства, якія ствараюць медыяпраекты, звязаныя з культурай і ідэнтычнасцю беларусаў

Дэдлайн 19 лютага. Даведацца больш і падаць заяўку.

Вам таксама можа спадабацца