9
The Independent Study Program забяспечвае асяроддзе, у якім студэнты(кі), якія займаюцца мастацкай практыкай, куратарскай працай, мастацтвазнаўчымі даследаваннямі і крытыкай, удзельнічаюць у дыскусіях і дэбатах. Набіраюць 15 мастакоў(чак), 4 куратараў(ак) і 6 крытыкаў.
Праграма The Independent Study Program складаецца з трох частак: «студыйная праграма», «праграма крытычных даследаванняў» і «куратарская праграма». Праграма бясплатная, падача заяўкі таксама бясплатная.
- Для каго: студэнты(кі) творчых ВНУ і нядаўнія выпускнікі(цы).
- Калі: верасень 2024 – травень 2025.
Удзельнікі(цы) атрымаюць удзел у адукацыйнай праграме і візавую падтрымку.
Дэдлайн 1 красавіка. Даведацца больш і падаць заяўку.