«Круглае возера-2024» — летні інтэграцыйны намётавы летнік-семінар у Беларусі

«Круглае возера-2024» — інклюзіўны летнік. Тэма адукацыйнай праграмы – «асновы эфектыўнай камунікацыі».

Вы не толькі адпачнеце ў маляўнічым месцы, але і асвоіце навыкі эфектыўнай камунікацыі, атрымаеце навыкі ўзаемадзеяння ў камандзе, даведаецеся пра спосабы пераадолення бар’ераў, якія абцяжарваюць узаемадзеянне маладых людзей з інваліднасцю і без яе, навучыцеся прымаць людзей такімі, якія яны ёсць, пазбягаючы забабонаў і ўмоўнасцяў.

Для каго: беларусы(кі) ад 18 да 30 гадоў (у тым ліку і тых, у каго ёсць розныя фізічныя абмежаванні). 

Калі: 3 – 13 жніўня.

Арганізатары «Круглага возера-2024» прапануюць праезд, пражыванне, харчаванне. 

Дэдлайн 15 ліпеня. Даведацца больш і падаць заяўку.

Цікавае

Спецпраекты