Гістарычны Бабёр распавядае пра важныя моманты жыцця Веры Харужай

by 1387timeclub
Каллаж з чалавекам на фоне старых фота Веры Харужай. Вокладка да Гістарычнага Бабра

У Бабруйску ў гонар Веры Харужай назвалі вуліцу і школу. Але калі запытацца ў шараговага гараджаніна, хто гэта, хутчэй за ўсё пачуеш: “нейкая там рэвалюцыянерка”. Кім жа насамрэч была Харужая? 

Гістарычны Бабёр распавядае пра важныя моманты жыцця Веры.

@histarycny_babior

Пра якіх бабруйскіх жанчын варта распавесці? Прапануй ў каментарах #бабруйск #бобруйск #пабеларуску #белтыкток #рэкамендацыі #belarus

♬ оригінальний звук – histaryčny_babior

Глядзі відэа, дзяліся з сябрамі і абавязкова пішы, пра якія факты Бабёр не расказаў у відэа.

«Гісторыя – гэта падзеі, якія ствараюць людзі». Дзяўчына з Бабруйску вядзе гістарычны тыкток для падлеткаў, які падабаецца і дарослым.

Як ты абіраеш тэмы для выпускаў? Ці бывае такое, што асабіста табе тэма не вельмі цікавая, але ўсё роўна бярэшся за яе, бо гэта частка гісторыі?

— У мяне ёсць спіс тэмаў. У тым ліку я спытваю людзей з Бабруйску – пра што і пра каго ім было б цікава пабачыць відэа. Таксама мы з калежанкай, якая дапамагае мне са сцэнарамі, абмяркоўваем тэмы. І шукаем розных людей – асабліва жанчын, бо пра іх мала расказваюць у гісторыі. Але жанчын менавіта з Бабруйску: магчыма, яны і не пражылі ўсё жыццё тут, але мелі карані ці атрымлівалі адукацыю ў Бабруйску, ці жылі тут у падлеткавым узросце, фарміраваліся – і цікава, як склалася іх жыццё. 

Таму ёсць у планах вялікая колькасць персаналій. І цікава, што мы перайшлі на персоны, бо гісторыю людзі і робяць. Гісторыя – гэта не сухія даты, гісторыя – гэта падзеі, а падзеі робяць людзі. І менавіта людзі характарызуюць тыя ці іншыя перыяды. Але ўсё роўна ёсць праблемка, што ў відэа ты па вярхах закранаеш біяграфію чалавека, намагаешся паказаць яго адмысловыя рысы. Вельмі складана ў такім сціснутым фармаце расказаць цікава і шмат, але мы намагаемся, і спадзяемся, што атрымліваецца. 

You may also like

Leave a Comment