“Бабруйск – цэнтр сусвету”: стыкерпак з элементаў мясцовай мазаікі для Telegram

 

Для тых, хто не ведаў – мы зрабілі самы сапраўдны бабруйскі стыкерпак, які складаецца з элементаў мазаікі, якую можна пабачыць на гарадскіх будынках.

Для тых, хто ведаў – у наборы з’явіліся новыя стыкеры. І на гэтым наша цудоўная мастачка Дар’я Роскач, якая іх стварае, не плануе спыняцца.

Чаму менавіта такія стыкеры?

Бо часам мазаікі асацыююцца з нечым састарэлым, з “саўком” і заняпадам. Але – калі прыгледзецца больш уважліва, стане відавочным: пано, якія мы бачым на сценах гарадскіх будынкаў – мастацтва, якое хочацца пераасэнсаваць, каб данесці да скептыкаў іх асаблівасць і прыгажосць.

Гэтыя стыкеры – элементы з бабруйскіх мазаік, якія часам застаюцца незаўважнымі, бо мы проста звыкаемся да гарадскіх краявідаў і не надта іх разглядаем.

А разынкі горада хаваюцца ў дэталях!

Цяпер ты заўсёды маеш пры сабе “Бабруйск – цэнтр сусвету”, можаш даслаць некаму, каго любіш, стыкер “рыбанька мая” ці параіць “вяслуй давай”. А таксама павітацца, развітацца, падзякаваць, і расказаць пра свой настрой – хутка і ёміста.

Шукай стыкерпак па гэтай спасылцы, і не забывай дзяліцца з сябрамі і роднымі!

Цікавае

Спецпраекты