Афіша

CCP Fellowships — міжкультурная стыпендыя Інстытута міжнародных адносінаў у вобласці культуры

CCP Fellowships  — стыпендыя для тых, хто працуе ці займаецца валанцёрскай дзейнасцю ў сферах культуры, адукацыі, устойлівага развіцця, мастацтва ці СМІ.  

Хочаце завязаць новыя кантакты, атрымаць прафесійны досвед і развіць навыкі міжкультурнай камунікацыі? Стыпендыяльная праграма CCP Fellowships  прапануе правесці некалькі месяцаў у Германіі ці адной з больш за 40 краін-партнёраў праграмы.

  • Для каго: культдзеячы(кі), медыя, творцы, актывісты(кі) і г.д.
  • Калі: 2 – 3 месяцы ў 2024.

Арганізатары CCP Fellowships прапануюць:

  • стыпендыю 650 EUR
  • праезд
  • пражыванне
  • квіткі на грамадскі транспарт
  • медычную страхоўку
  • візавы збор.

Дэдлайн 18 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку.

Цікавае

Спецпраекты