Collide Copenhangen — творча-даследчая рэзідэнцыя на скрыжаванні мастацтва і тэхналогіяў у Жэневе (Швейцарыя) і Капенгагене (Данія)

  • Post category:Афіша

На Collide Copenhangen Еўрапейская арганізацыя ядравых даследаванняў і Copenhagen Contemporary запрашаюць мастакоў, якія працуюць на скрыжаванні мастацтва, навукі і тэхналогіяў. 

На Collide Copenhangen творцы будуць працаваць у дыялогу з фізікамі і інжынерамі над даследаваннем, а пасля рэзідэнцыі – над рэалізацыяй свайго праекту. Вынікам працы стане выстава ў 2025 годзе.

  • Для каго: творцы розных дысцыплін. 
  • Калі: 2 месяцы ў 2024 годзе.

Арганізатары Collide Copenhangen прапануюць:

  • куратарскую падтрымку;
  • пражыванне;
  • праезд;
  • вытворчую стыпендыю 15 000 CHF (16 000 EUR).

Дэдлайн 4 сакавіка. Даведацца больш і падаць заяўку.