Divadlo na cucky — танцавальна-перфарматыўная рэзідэнцыя ў Чэхіі

Незалежны тэатр Divadlo na cucky запрашае танцораў_к і перформераў_к для працы са студэнтамі_камі. Арганізатары прапануюць праезд, пражыванне і харчаванне.

Патрабуецца правядзенне воркшопаў для студэнтаў_к лабараторыі, вынікам якіх стане перформанс. Можна падавацца на рэзідэнцыю калектывам. 

  • Калі: 2 тыдні ў кастрычніку 2023.
  • Для каго: танцоры_кі, харэографы_кі, перформеры_кі, харэаграфічныя калектывы.

Арганізатары прапануюць:

  • праезд
  • харчаванне
  • пражыванне

Дэдлайн: 10 верасня. Даведацца больш і падаць заяўку.