Нядаўна ў Бабруйску з’явілася навіна пра тое, што другі павільён “Хаціка” ад дабрачыннай арганізацыі “Пять свобод” пачаў працаваць у ГЦ “Вэстар”. Але прайшло зусім няшмат часу, як навасельцаў папрасілі вызваліць памяшканне. Валанцёры кажуць, што ў іх ад пачатку былі праблемы ў камунікацыі з адміністрацыяй. Таксама адзін з чытачоў 1387.io паведаміў, што павільёнам зацікавіліся ўладальнікі камп’ютарных курсаў.

Крыніца фота: komkur.info
Нагадваем, што павільён у ГЦ “Карусель” працягвае дзейнічаць, знойдзеш яго пад нумарам 32. Там штодня з 10.00 да 20.00 можаш наведаць выставу бяздомных жывёл (у асноўным без пароды) – котак ды шчанюкоў.
Чым можна дапамагчы?
Валанцёры шукаюць свабоднае памяшканне, якое можна арандаваць (за невялікія грошы), дзе можна будзе раздаваць бабруйцам бяздомных жывёл.
Нават калі вы не можаце ўзяць жывёлу сабе, у павільёнах “Хаціка” можна камунікаваць з жывёламі, або ахвяраваць на корм, лекаванне, стэрылізацыю, арэнду, камунальныя паслугі ды ўтрыманне на картку:
4344 8580 7019 0754
11/23
ALENA HREUTSAVA
Альбо на мабільны тэлефон (МТС) 80297487172
У павільён (або перадаць валанцёрам) можна прадукты харчавання для жывёл (корм, мясныя прадукты, крупы, пялюшкі, газеты, тканіну, нашыйнікі, ланцужкі, цацкі).
Таксама ў “Хаціка” можна прыносіць выратаваных бабруйцамі котак з мэтай знайсці ім гаспадароў. Увага: прымаюцца толькі коткі/каты, чалавек мусіць сам(а) яго прыносіць раніцай і забіраць увечары.
Яшчэ адзін важны пункт – кастрацыя і стэрылізацыя
Сёння валанцёры апякуюцца жыццямі больш за 200 сабак.
Каб спыніць з’яўленне новых бяздомных шчанюкоў, гадаванцаў трэба стэрылізаваць/кастрыраваць.
А гэта вымагае шмат грошай. І рабіць гэта трэба неадкладна, як кажуць валанцёры, бо вельмі хутка на гарадскіх вуліцах з’явяцца іншыя жывёлы, якім неабходная дапамога людзей.