Экачэлендж «Села батарэйка» у Бабруйску

Бабруйская гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы наваколля і аб’яднанне Eco.bobr запрашаюць бабруйцаў прыняць удзел у экачэленджы «Села батарэйка».

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: harveypoweress.com

Экалагічныя ініцыятывы Бабруйска нагадваюць – выкарыстыная батарэйкі ні ў якім выпадку нельга выкідаць у звычайныя кантэйнеры для смецця. Навукова даказана – нават адна батарэйка фармату АА ці ААА, якую выкінулі ў наваколле, забруджвае шкоднымі рэчывамі больш 20 квадратных метраў глебы.

Што ж рабіць з батарэйкай, якая села? Часам яе спрабуюць рэанімаваць – лічыцца, што калі яе крыху пагрызці, яна яшчэ некаторы час праслужыць. Гэта небяспечна – папярэджвае @eco.bobr.

 
 
 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Публикация от БелВТИ (@belvtiby)

Справа ў тым, што ў батарэйцы адбываюцца акісляльныя працэсы паміж электралітам і дыяксідам шчолачы, за кошт чаго яна і працуе. Падчас укусаў крупіцы гідраксіду марганцу разбураюцца і таму батарэйка сапраўды яшчэ крыху прапрацуе. Аднак усе гэтыя рэчывы небяспечныя для чалавека і могуць прынесці шмат шкоды, калі трапяць у арганізм. Таму ні ў якім разе не грызіце батарэйкі і не дазваляйце гэта рабіць дзецям.

Як зацікавіць дзяцей і дарослых тэмай беражлівага стаўлення да прыроды? Расказала эколаг Юлія Прылішч

Калі батарэйка села, яе трэба здаць на перапрацоўку. У Бабруйску адмысловыя кантэйнеры для збору выкарыстаных батарэек знаходзяцца па адрасах:

  • ГЦ «Карона», вул.50 г.УЛКСМ
  • ГЦ «Спектр», прасп.Будаўнікоў, 58
  • ГЦ «Тэхас», вул.Сікорскага,11
  • крама «5 элемент», вул.М.Горкага, 26
  • крама «Марцін», Прывакзальная плошча, 4
  • крама «Атлант», вул.М.Горкага, 36
  • крама «Экстрым», вул.Камсамольская, 39
  • крама «Востраў чысціні», вул.Мінская, 18
  • крама «Капеечка», вул.Мінская, 20.

Экааб’яднанне запрашае бабруйцаў здаваць выкарыстаныя батарэйкі і няспраўныя электрапрыборы ў адмысловыя кантэйнеры, распавядаць пра гэта ў сторыз, пазначаць адрасы і даваць спасылку на @eco.bobr.

 
 
 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Публикация от ОБЪЕДИНЕНИЕ🌿ЭКО🌿ДРУЗЕЙ💚 (@eco.bobr)

Ініцыятыва выказвае падзяку @belvtiby за адмысловыя кантэйнеры і перапрацоўку адкідаў у Бабруйску.

Як зрабіць першыя крокі да жыцця ў стылі «Нуль адходаў»? Парады экаактывісткі