8
Вядучы азіяцкі фестываль светлавога мастацтва ў Марына Бэй. Арганізатары прапануюць праезд, пражыванне і вытворчы бюджэт.
Тэма фестывалю – «Цыклічная прырода». Запрашаюць творцаў даследаваць розныя формы ўстойлівага развіцця і жыцця – навакольнае асяроддзе, эканоміку і культуру, рэфлексаваць аб тым, як светлавое мастацтва можа ўплываць на лад жыцця і грамадства.
- Калі: 31 траўня – 23 чэрвеня 2024.
- Для каго: скульпары_кі, архітэктары_кі, мастакі_чкі, творцы і г.д.
Арганізатары прапануюць:
- праезд,
- пражыванне,
- вытворчы бюджэт да 18 000 SGD (12 300 EUR).
Дэдлайн: 17 верасня. Даведацца больш і падаць заяўку.