Ініцыятыва Eco.bobr запрашае прыняць удзел у чэленджы-батле «Шопер супраць пластыку»

Як замяніць пластыкавыя пакеты ў паўсядзённым жыцці, задаецца пытаннем ініцыятыва Eco.bobr. І прапаноўвае адказ – прыняць удзел у чэленджы-батле «Шопер супраць пластыку».

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Shutterstock

Умовы ўдзелу простыя:

  • пакажыце свае шматразовыя сумкі для пакупак, фруктоўкі, з якімі ходзіце за пакупкамі;
  • адзначайце Eco.bobr у сторыс у Інстаграме і дасылайце ініцыятыве ў дырэкт свае варыянты;
  • рэпосціце публікацыю пра чэлендж – так вы зможаце падтрымаць ініцыятыву.

Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць экалагічныя прызы.

Часавыя рамкі чэленджу пакуль не абмежаваныя.

«Калі вы яшчэ не пачалі выкарыстоўваць шматразовыя сумкі-шоперы, прапаноўваем пачаць з гэтага дня», – запрашае ініцыятыва.

 
 
 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Публикация от ОБЪЕДИНЕНИЕ🌿ЭКО🌿ДРУЗЕЙ💚 (@eco.bobr)

Экачэлендж прымеркаваны да Сусветнага дню адмовы ад пластыкавых пакетаў, які адзначаўся 3 ліпеня. Гэтая дата была вызначана фондам Zero Waste Europe 3 ліпеня 2008 года – тады дзень без пластыкавых сумак адбыўся ў Каталоніі, але кампанія атрымалася такой натхняльнай, што ўжо ў 2009 годзе распаўсюдзілася на ўсю Еўропу.

«Так, у свеце ўсё яшчэ занадта шмат аднаразовых пластыкавых пакетаў. Так, ёсць шмат вытворцаў, якія не выконваюць правілы ці спрабуюць знайсці лазейкі ў сістэме. І так, нам трэба будзе прайсці доўгі шлях, каб вызваліць гэты свет ад поліэтыленавых пакетаў. Гісторыя яшчэ не скончаная, – зазначае Eco.bobr. – <…>. Прыйшоў час дзейнічаць разам, каб пахаваць поліэтыленавыя пакеты ў музеі кепскага дызайну».

Цікавае

Спецпраекты