А пачнем з фактаў, чаму азеляненне горада – зло. Вось не расло б тут нічога, чалавек бы не спакусіўся, і данёс бутэльку да сметніцы. Іншая справа, калі кусцікі самі просяцца, каб у іх нешта кінулі. Адным словам – смеццезборнікі!
Калісьці Даманскі лічыўся зялёным раёнам, але гэта, на шчасце, у мінулым. На вачах гэтыя вуліцы робяцца ўсё больш шляхетнымі, хоць у дварах, адзначым, усё яшчэ не дастаткова стэрыльна.
Адна з узорных мясцінаў Бабруйска – пляцоўка каля Палаца мастацтваў. Раней тут было шмат лішняга, цяпер жа – як на Месяцы. Тут зручна гандляваць рыбай ці можна зладзіць канцэрт Саладухі, і ўсім хопіць месца:
Чым больш адкрытыя, чыстыя вуліцы – тым менш смецця ў галаве!
Штогод абслугоўванне зялёнай гаспадаркі – абрэзка дрэваў і кустоў, высадка кветак ды іншае – забірае ў горада шмат грошай. Таму, калі вы бачыце мясціны, у якіх усяго гэтага няма – парадуйцеся таму, колькі грошай застанецца на салюты і запуск шарыкаў у неба.
На фота – вартая жалю спроба засмеціць дрэвамі цудоўную дзіцячую пляцоўку:
Незразумела, чаму гэтае поле ў буйным раёне горада дасюль не забудаванае? Напрыклад, тут выкшталцона б глядзеўся вялікі гандлёвы цэнтр:
Ці платная паркоўка – каб не прыйшлося людзям свае машыны ў лужы ставіць:
…Яшчэ б трохі падкасіць трымерам – і было б ідэальна!
Новыя мікрараёны радуюць вока. Нічога лішняга:
Рамантычныя індустрыяльныя пейзажы – мяркуем, так фантасты і ўяўлялі сабе будучыню:
Ідэальная раздзяляльная зона – можна скараціць шлях, калі вельмі спяшаешся, і ніхто не абвінаваціць, што зламалі кустоўе:
Без каментароў. Ідэальна:
Выглядае як нейкая кампутарная гульня, але не – гэта рэальна, і гэты натхняльны краявід належыць усім нам. Зноў жа, не ўзнікае спакусы пасікаць, схаваўшыся за дрэвам. Гігіена і чысціня:
Памятаеце тыя часы, калі бабруйцы былі незадаволеныя вырубкай зялёнай зоны дзеля будаўніцтва гандлёвых цэнтраў па Мінскай? Час прайшоў, і ўсе мы можам атрымліваць асалоду ад таго, наколькі ажыла гэтае месца. На шчасце, шырока анансаванай кампенсацыйнай высадкі дрэваў так і не адбылося:
Калі дастаткова ўпрыгожыць будынкі – можна абысціся без дрэваў:
А якія пусткі Бабруйска падабаюцца табе? Пішы ў наш інстаграм!