Без рубрикиКультураМесцыУрбаністыка

Куды зганяць гэтым сонечным вераснем? У Кіраўск! І не толькі па смажанку, а яшчэ і ліштвы паглядзець.

Фота мы ўзялі з сацсетак бабруйца Мікалая Сікорскага, які завітаў у Кіраўск не так даўно. 

— Асноўная мэта вандроўкі была іншая. Ехаў, каб пашукаць творы манументальнага мастацтва нашых бабруйскіх мастакоў, па якіх у мяне былі нататкі, — тлумачыць Мікалай. — А так як перасоўваюся пешшу, то паміж кропкамі мне сустракаліся шматлікія прыватныя дамы. Фота ліштваў і дзвярэй я збіраю a priori, таму і зрабіў такую вось кампіляцыю вобразаў.

Па назіраннях Мікалая, у Кіраўску шмат ліштваў нашай, бабруйскай вытворчасці. Ці, прынамсі, зробленай па “бабруйскім узоры”.

— Адметнай жа рысай кіраўскіх ліштваў з’яўляецца тое, што на частцы, якая завецца “лобань”, прысутнічае ліра. Вельмі багата ліштваў, традыцыйнага нашага бабруйскага ўзора, менавіта з лірай. Гэта вельмі зацікавіла, — адзначае суразмоўца.— Цікава яшчэ было сустрэць вось такі падыход да ўпрыгожвання дома. (фота з акенцам і датай на франтоне) Акрамя ліштвы заўсёды звяртаю ўвагу на слухавыя акенцы. Яны бываюць ох, як хОрашы!

Цікавае

Спецпраекты