Літаратурная рэзідэнцыя Фонду Яна Міхальскі каля гор Юра, Швейцарыя

Рэзыдэнцыя ў Швейцарыі для літаратараў_к, аўтараў_к, перакладчыкаў_ц і іншых творцаў, якія займаюцца словам.

Арганізатары аддаюць перавагу пісьменнікам_цам і перакладчыкам_цам, але іншыя творцы, якія займаюцца словам, таксама могуць падаваць заяўкі. Запрашаюць як дасведчаных, так і маладых аўтараў_к. Рэзідэнцыя знаходзіцца ў 30 хвілінах ад Лазаны, а ўдзельнікам_цам прапануецца жыць у сучасных архітэктурных дамах-падвесах.

  • Калі: 2 тыдні – 3 месяцы ў 2024.
  • Для каго: аўтары_кі, літаратары_кі, перакладчыкі_цы і іншыя творцы ў галіне пісьменства.

Фонд прапануе:

  • праезд
  • 400 EUR/тыдзень
  • сняданкі і абеды
  • ровары
  • доступ да бібліятэкі 

Дэдлайн: 14 верасня. Даведацца больш і падаць заяўку.