60
На курсе ад «Майстэрні карысных праектаў» вы даведаецеся, як ствараць праекты ад ідэі да вынікаў. У гэтым дапаможа адмысловы project book, адваротная сувязь ментараў і ментарак, шмат практыкі і нават група псіхалагічнай падтрымкі.
Аснова курса ад «Майстэрні карысных праектаў» – практычныя заняткі. Курс складаецца з дзвюх стадый: распрацоўкі ідэі і рэалізацыя прататыпаў.
Трапіць на курс можна з любым анлайн ці афлайн праектам у сферах кіно, арт, музыка, медыя, урбаністыка, стварэнне супольнасцей і г.д.
Адзіная ўмова “Майстэрні карысных праектаў” – праект павінен быць карысным для грамадства і прыцягваць увагу да актуальных праблем.
- Для каго: беларусы(кі), якія хочуць рэалізаваць уласны сацыяльны альбо культурніцкі праект.
- Калі: 11 студзеня – 11 красавіка 2024 (3 месяцы).
Дэдлайн 22 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку.