Праграма мастацкіх рэзідэнцый INHABIT ад Інстытута эмпірычнай эстэтыкі Макса Планка, Германія

Запрашаюцца творцы з розных відаў мастацтва да супрацоўніцтва з камандай навукоўцаў і даследчыкаў. Інтэграцыя мастацкага мыслення і ведаў як рэфлексіўных практык сама па сабе з’яўляецца важным аспектам місіі інстытута.

Працягласць: 4 месяцы
Тэрміны пражывання ў 2023:
⁃ сакавік – чэрвень
⁃ верасень – снежань.

Гэты час можна прысвяціць стварэнню новых работ або далейшаму развіццю існуючага праекта ў навукова-даследчым асяроддзі.
Вынікі працы будуць прадстаўленыя ў партнёрстве з мясцовымі мастацкімі інстытуцыямі ў форме выставы, перформанса, канцэрта ці іншага спосабу прэзентацыі, дапоўненыя дыскурсіўнымі фарматамі.

Прадастаўляецца:
прастора, рэсурсы і ўмовы для прадуктыўных эксперыментаў, дыялогу і супрацы.

Ддл: 16 кастрычніка. Рашэнне – у снежні.
Даведацца больш.