Праграма развіцця маладых артыстаў імя Ліндэмана у Метрапалітэн-Опера

Праграма развіцця маладых артыстаў імя Ліндэмана у Метрапалітэн-Опера на 2023-2024 гады (Нью-Ёрк, ЗША) запрашае таленавітых маладых артыстаў/-к

Праграма выкарыстоўвае выбітныя рэсурсы Met для выяўлення і навучання маладых спевакоў/спявачак / піяністаў/-к для буйной кар’еры ў оперы.

Праграма прадугледжвае спецыялізаванае індывідуальнае навучанне музыцы, мове, драматургіі і руху ад уласнага творчага персаналу Met і запрошаных майстроў.

Прадастаўляецца:

  • штотыднёвая стыпендыя,
  • курсы анг. мовы і іншыя магчымасці развіцця;
  • доступ да рэпетыцый усіх пастановак Metropolitan Opera.

Працягласць удзелу ў праграме:

  • 1-3 гады для спевакоў
  • 1-2 для піяністаў.

У гэты перыяд маладыя артысты ўдзельнічаюць і за межамі Met са згоды мастацкага і выканаўчага дырэктараў.

Падаць заяўку на праслухоўванне можна праз платформу Resonance  (трэба стварыць свой профіль).

Дэдлайн: 1 лістапада. Даведацца больш.