“Процьма”: новая песня гурту “Nochy” пра аб’юз у стасунках

Танцавальны трэк з глыбокім зместам пра газлайтынг і аб’юз у стасунках? Менавіта такі – новы твор гурту “Nochy”, які музыкі прадставілі напрыканцы жніўня.

Скрыншот з кліпу песні "Процьма". Крыніца: Youtube

Скрыншот з кліпу песні “Процьма”. Крыніца: Youtube

Песня падымае вострыя сацыяльныя пытанні аб’юзу ў дачыненні да дзяўчыны і папярэджвае – такія стасункі небяспечныя.

“Заклікаем дзяўчат звяртацца па дапамогу і не заставацца з праблемай сам-насам”, – піша гурт у Інстаграме ў пасце-прэзентаціі трэку і дадае словы з песні: “Убач, сястра!”.

“Процьму” можна слухаць на музычных пляцоўках і на відэа ў Youtube.

“Nochy” – малады беларускі поп-гурт з элементамі фольку і электронікі. Лідарка групы – Юлія Петраш, нарадзінка Бабруйска. Мама дзяўчыны – музыка, кіраўніца гарадскога музычнага тэатру “Слуги трёх муз”.

Юлія вучылася ў Менску, у каледжы імя Глінкі. У 2019 годзе разам з гітарыстам Паўлам Вялічкам бабруйчанка ўтварыла гурт “Nochy”.

Крыху больш за год на нашым сайце 1387.io выходзіла інтэрв’ю з Юляй.

Юля Петраш: “Калі раптам нам “прыляціць” за беларускую мову, то так жа і “адляціць”!

Цікавае

Спецпраекты