ProWomen By — другі набор на праграму па распрацоўцы digital-стратэгіі “Стратасфера Bootcamp”

На гэты раз падаць заяўку могуць прадпрымальніцы і фрылансеры з Беларусі, якія працуюць з беларускімі кліентамі:

  • прадаюць digital-прадукты (адукацыйныя курсы, клубы па падпісцы)
  •  аказваюць паслугі анлайн або афлайн, але працуюць без афлайн-кропкі (кансультанты, гіды-экскурсаводы, рэпетытары, вядучыя мерапрыемстваў).

Бізнэс павінен існаваць больш за год, быць асноўнай крыніцай даходу, ці вы імкнецеся да таго, каб ён такім стаў.

На Стратасфера Bootcamp вы:

  • знойдзеце моцныя і слабыя бакі прадукту і яго прасоўвання;
  • сфармулюеце пазіцыянаванне, каб адрознівацца ад бізнэсаў з падобнымі паслугамі;
  • даведаецеся, як даводзіць больш кліентаў да куплі вашай паслугі;
  • вызначыцеся з інструментамі анлайн-прасоўвання.

Курс разлічаны на 2 месяцы. На ўдзел у 6 анлайн-сустрэчах і выкананне хатніх заданняў спатрэбіцца каля 4 гадзін на тыдзень.

Дэдлайн: 13 лістапада. Падаць заяўку і даведацца больш пра праграму курса. https://prowomen.by/programms/stratosfera-bootcamp-uslugi-i-dzhidzhital-produkty/