КультураЛюдзіТэма

Раім паслухаць: CHEEV – бабруец, які спявае па-ўкраінску і мае мільёны прыхільнікаў

Фота: фэйсбук CHEEV

 

Нават не ўсе бабруйцы ведаюць, што Уладзь Чыжыкаў нарадзіўся, і да вучобы ў мінскім універсітэце, жыў у нашым горадзе. А сёння «білорус прославляє українську мову» – як напісалі ў каментарах да адной з яго песняў, хоць на дэбютным альбоме «Драма» ёсць і чароўны беларускамоўны трэк «Водар».

 

 

CHEEV сам піша тэксты і музыку, і з усмешкай тлумачыць гэта эканоміяй, бо, калі пачынаў кар’еру, набываць трэкі ў сонграйтэраў для яго было вельмі дорага.

Па адукацыі Уладзь Чыжыкаў – выкладчык балгарскай мовы і літаратуры. Але ўвесь час яго вабіла музыка. Таму ён спрабаваў свае сілы ў інстаграм – запісваў каверы на вядомыя хіты, а таксама ў конкурсах – у 2016 і 2018 гадах у складзе гурта «Радиоволна» выходзіў у фінал беларускага адбору на «Еўрабачанне», перамог у намінацыі «Адкрыццё года» на прэміі «Ліра», быў удзельнікам «Акадэміі талентаў» на АНТ і ва ўкраінскім «Х-фактары». Дарэчы, «так» яму сказалі ўсе суддзі – Манацік, Ціна Караль, Дан Балан і Патап. Уладзь абраў настаўнікам Дана Балана. Вось як гэта было:

 

 

Кліп, на песню «Гарно так», якая стрэліла ў сэрцы не толькі ўкраінцаў, але і меламанаў ва ўсім свеце, здымала ў Мінску фатографка і кліпмэйкерка Mash Romanovska.

 

 

У тыктоку знойдзеце безліч ролікаў, якія аўтары ілюструюць песняй «Гарно так» – сюжэты як кранальныя, так і гумарыстычныя. Сам CHEEV таксама зняў тыкток на свой трэк: «Кажуць, што мая песня папулярная ў ТТ. Зарэгістраваўся, каб спраўдзіць».

@vladcheev Кажуть, що моя пісня популярна у ТТ. Зареєструвався, щоб перевірити. #замедленныйзум #гарнотак #чигарнотак #дивисьуменевседобре #дивисьуменевседобре❤ #cheev ♬ Гарно так – CHEEV

 

За пару дзён да публікацыі прэм’ернай «Мрієшся», Уладзь адказаў у інстаграм на пытанні прыхільнікаў. У яго пыталі, чаму беларус абраў для творчасці ўкраінскую мову: «Калі пачаў пісаць альбом, эксперыментаваў з рознымі мовамі. Але, чамусьці, песні па-ўкраінску ў мяне атрымліваліся найбольш удалымі. У іх было штосьці асаблівае, чаго не было ў іншых. Таму я вырашыў рызыкнуць і выдаць сваю першую песню па-ўкраінску – «Оберігати», – адказаў музыка.

Таксама ён патлумачыў, што ніколі спецыяльна не вывучаў украінскую мову. Дапамагло тое, што ў яго філалагічная адукацыя, і тое, што ён спажываў шмат кантэнту па-ўкраінску. «Праз мае каверы можна прасачыць паступовы прагрэс вымаўлення».

Прэмʼера – працяг песень «Гарно так» і «Ким завгодно». Уладзь расказаў, што на стварэнне трэка яго натхніла канцэпцыя фільма Крыстафера Нолана «Пачатак», пра розныя ўзроўні сноў: «Дзякуючы ім нават у начных кашмарах знаходзіцца лягчэй, чым у рэальнасці».

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от CHEEV / ЧІВ (@vladcheev)

 

Уладзь і сёння жыве ў Кіеве, і вельмі балюча перажывае вайну. У інтэрв’ю УНІАН ён расказаў, як даведаўся пра яе пачатак:

«Я быў у Кіеве. Прачнуўшыся, першае, што я пачуў: «Уставай, пачалася вайна». Гэтая фраза мяне ўзрушыла, але я не запанікаваў. Я проста сачыў за навінамі, часта абнаўляў стужку, абдумваючы свае далейшыя дзеянні. Я жыву на першым паверсе, таму амаль увесь сакавік правёў у падвале. У час кожнай паветранай трывогі спускаўся туды. Мяне накрывала злосць, роспач і, вядома, страх. Гэта не тое, што я хачу памятаць, але гэта будзе цяжка забыць.

Больш за ўсё мне запомнілася, як усе людзі згуртаваліся з першага дня. Гэта сапраўды каштоўна».

 

 

Цікавае

Спецпраекты