Раім паслухаць – эмбіент рок ад бабруйца Nicrophorius

Сёння раім табе пазнаёміцца з таямнічай музыкай, якую можна ўявіць саўндтрэкам да фільмаў Джармуша ці Лінча. А ты можаш з яе дапамогай стварыць уласны саўндтрэк да зімы, якая зрэшты скончыцца і надыдзе вясна.
Менавіта такая ідэя ў трэка «Free», які Nicrophorius напісаў, калі зноў прыйшлі маразы.
– Я хацеў выказаць прагненне вясны ў музыцы. У мяне гэты трэк асацыюецца з воляй, з тым пачуццём калі адыходзіць снег, чалавек абуджаецца ад зімовага холаду і адчувае гэтую, сапраўдную волю, – тлумачыць наш суразмоўца.
Nicrophorius – бабруец, ён займаецца музыкай два з паловай гады. Трэкі піша ў праграме reeper, выкарыстоўвае толькі жывыя інструменты.
– Усе мелодыі, а на гэты момант іх тры, запісаныя з дапамогай дзвюх гітар і майго сінтэзатара. Пішу ў стылі эмбіент рок, гэты стыль з’явіўся не вельмі даўно. Эмбіент – гэта паджанр электронікі, што адметны гучаннем, якое нібы ахінае цябе. А прыстаўку рок я дадаў, бо выкарыстоўваю больш рокерскія прыёмы і аранжыроўкі. Я не маю адмысловай музычнай місіі, а проста жадаю якімсьці чынам выказаць свае пачуцці і перажыванні.
Малюнак Эміля Вялічкі

Малюнкі Nicrophorius

Акрамя стварэння музыкі Nicrophorius у вольны час займаецца маляваннем, чытае, вывучае лацінскую мову і збірае старажытныя манеты. У бліжэйшых планах бабруйца выпусціць яшчэ два-тры трэкі ды пачаць пісаць альбом.
Цікава? То пераходзь па спасылцы і знаёмся з творчасцю таленавітых бабруйцаў! Прыемнага!