
Фота: metalheads.by
Трэк «Medicine» пабачыў свет 12 красавіка, паслухаць яго можна на ўсіх буйных стрымінгавых пляцоўках. Як патлумачылі самі музыкі, «ён дапамагае ўсім, хто хоча выкінуць негатыўную, і атрымаць пазітыўную энергію».
«У песні размова ідзе пра помсту таму, хто хоча вас падмануць. Бо нікому гэта не падабаецца, і аднойчы гэта можа стаць вялікай памылкай. Не дазваляйце такога, бо гэта можа стаць нормай. Я зацягну цябе ў яму, якую ты выкапаў для мяне. Той, хто капаў яму для вас, трапіць туды сам. Вы дамагліся гэтага, бо справа ў чыстай энергіі і моцы, і ты адчуеш смак уласнага яду», – патлумачыў сэнс песні Артур Геаргадзэ, вакаліст гурта.
У хуткім часе хлопцы абяцаюць новы рэліз – «Ready Set Fuck», але дату пакуль не называюць. А летам NO DRINK NO PASS выпусціць EP, у які ўвойдуць пяць трэкаў.
Нагадаем, што ў 2020 годзе бабруйцы запісалі дэбютны альбом «Sweet and Vicious». А ў 2022-м з’явіліся на афіцыйнай складанцы «Бі-2» з каверам на песню «Я никому не верю». Стыль, у якім граюць хлопцы – класічны рок.
Сачы за навінамі NO DRINK NO PASS у іх інстаграм ды слухай сваё!
А тут можна паглядзець вясёлы сюжэт пра гурт: