Rezydencja im. Janiny Katz — літаратурная рэзідэнцыя для пісьменніц і перакладчыц з Беларусі і Украіны ў Кракаве, Польшча

Літаратарак запрашаюць папрацаваць у Кракаве. Неабходна веданне польскай ці англійскай мовы, хаця б адна апублікаваная кніга (мастацкая літаратура ці нон-фікшн), сцэнарый (кіно ці тэатр) або перакладзены твор.

Арганізатары Rezydencja im. Janiny Katz прапануюць:

  • стыпендыю 2500 PLN (570 EUR)  / месяц;
  • праезд;
  • пражыванне;
  • магчымасць удзелу ў літаратурным жыцці горада і падтрымку ў папулярызацыі творчасці ў Польшчы.
  • Для каго: аўтаркі, літаратаркі, перакладчыцы і г.д.  
  • Калі: травень-чэрвень (дакладныя даты ўзгадняюцца з рэзідэнткай). 

Дэдлайн 25 лютага. Даведацца больш і падаць заяўку.