Space & Place Falun — танцавальная рэзідэнцыя ў Швецыі

На рэзідэнцыю запрашаюць харэографаў(ак), каб паўзаемадзейнічаць з мясцовымі жыхарамі і горадам. Адбудзецца рэзідэнцыя ў горадзе Фалун – гістарычным шахцёрскім мястэчку, унесеным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Плануецца даследаваць дынаміку паміж мастацтвам, месцам і яго насельніцтвам.

  • Для каго: харэографы(кі), танцоры(кі), перформеры(кі) танца. 
  • Калі: 26 жніўня – 8 верасня.

Арганізатары Space & Place Falun прапануюць удзельнікам(цам) пражыванне, працоўную прастору, праезд, ганарар.

Дэдлайн: 22 красавіка. Даведацца больш і падаць заяўку.