Specialefestivalen — міждысцыплінарны фестываль у Даніі

Запрашаюцца творцы, якія працуюць з перформансамі (уключаючы відэазапісы твораў перформансу), кароткаметражнымі фільмамі, анімацыяй або скульптурай/інсталяцыяй для канкрэтнага месца і г.д. 

Фестываль адбудзецца ў Доме інавацый Station. Арганізатараў цікавяць тэмы экалагічнасці, біялогіі і здароўя, штучнага інтэлекту ды імерсіўных тэхналогій, інклюзіі, грамадства і дэмакратыі, будучыні сферы працы. Можна прапанаваць ужо існуючыя працы альбо створаныя спецыяльна для фестывалю.

  • Для каго: перформеры(кі), рэжысёры(кі), скульптары(кі) і інш. творцы, якія толькі пачынаюць сваю кар’еру альбо не маюць акадэмічнай адукацыі.
  • Калі: 27 – 28 верасня 2024 года.

Арганізатары Specialefestivalen прапануюць ганарар.

Дэдлайн 15 жніўня. Даведацца больш і падаць заяўку.