Suralita — музычная рэзідэнцыя для жанчын з дзецьмі ў Іспаніі

Запрашаюць з праектамі, прысвечанымі музыцы і сучаснаму гуку. Мэта праекта – творчыя эксперыменты.

Праекты павінны ўключаць у сябе некаторыя элементы даследаванняў, напрыклад, новыя мовы і шляхі выражэння, сувязь з прыродным і сацыяльным асяроддзем і г.д.

  • Для каго: жанчыны-музыкі, кампазітаркі і саўнд-дызайнеркі, якія нядаўна нарадзілі дзіця. 
  • Калі: 2 тыдні ў інтэрвале чэрвень – лістапад 2024 года. 

Арганізатары Suralita прапануюць пражыванне, праезд і працоўную прастору. 

Дэдлайн 19 траўня. Даведацца больш і падаць заяўку.