6
Запрашаюць творцаў папрацаваць на поўначы ад Палярнага круга ў арктычнай Швецыі (камуна Ёкмок).
Нягледзячы на невялікую колькасць насельніцтва ў Ёкмоку багатае культурнае жыццё і шмат актыўных дзеячаў культуры. Рэзідэнты змогуць засяродзіцца на мастацкай працы і пазнаёміцца з творцамі рэгіёна.
- Для каго: творцы розных дысцыплін.
- Калі: 16 верасня – 5 кастрычніка.
Арганізатары рэзыдэнцыі ў Ёкмоку прапануюць:
- стыпендыю 15 000 SEK (1 330 EUR);
- выдаткі на вучэбныя візіты/мерапрыемствы/матэрыялы/праезд да 15 000 SEK (1 330 EUR);
- пражыванне;
- асабістую працоўную прастору;
- індывідуальную праграму падчас рэзідэнцыі.
Дэдлайн 17 сакавіка. Даведацца больш і падаць заяўку.